Базылеўскія
Базыле́ўскія (па-ўкраінску: Базилевські) — украінскі шляхецкі род на Палтаўшчыне, выхадцы з казацкае старшыны.
Ад 2-е паловы XVII ст. да XVIII ст. былі сотнікамі Белацаркоўскае сотні Міргарадзкага палку. У 1780-х ім належыла 12 сёлаў з 10 634 прыгоннымі ў Кіеўскім, Харкаўскім і Екацярынаслаўскім намесьніцтвах. У іхным маёнтку ў в. Турбаі ў 1789—1793 выбухнула паўстаньне, у выніку якога тры Базылеўскія былі забітыя.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |