Багі Грэцыі (верш)
Багі́ Грэ́цыі (ням. Die Götter Griechenlandes) — верш Фрыдрыха Шылера, апублікаваны ў 1785 годзе ў часопісе Хрыстофа Марціна Вілянда «Нямецкі Мэркурый». Гэтым вершам Шылер паклаў пачатак шматлікім элегіям, характэрным для эўрапейскае лірыкі пасьлярэвалюцыйнага пэрыяду.[1]
Для Шылера старажытнагрэцкі сьвет зьяўляўся ідэалам шчасьлівага грамадзтва, у якім існавала гармонія паміж індывідуумам і калектывам, чалавекам і прыродай, у якім яшчэ не існавала прыгнятаючага чалавечую асобу падзяленьня працы. Праз увесь верш ідзе скразная думка, якая пазьней атрымае глыбокае разьвіцьцё ў эстэтычных артыкулах Шылера 90-х гадоў, аб варожасьці мастацтву новага буржуазнага грамадзтва[1].