А ў бары, у бары
беларуская песьня
А ў бары́, у бары́ — песьня на словы Янкі Купалы, музыка народная, гарманізаваная Ўладзімерам Тэраўскім.
Выконваецца ўдзельнікамі супольнага музычнага праекту Я нарадзіўся тут.
Словы
рэдагаваць- А ў бары, у бары
- Тры дарожанькі.
- Гэй, гэй, гэй-гэй!
- Тры дарожанькі.
- Тудою ішлі
- Тры жаўнерыкі.
- Гэй, гэй, гэй-гэй!
- Тры жаўнерыкі.
- А адзін з траіх
- Наш прыгожанькі
- Гэй, гэй, гэй-гэй!
- Наш прыгожанькі.
- Стаў, глядзіць жаўнер —
- Сумняваецца.
- Гэй, гэй, гэй-гэй!
- Сумняваецца.
- Па якой пайсьці
- Надумляецца.
- Гэй, гэй, гэй-гэй!
- Надумляецца.
- Па адной пайсьці —
- Не пашэнціцца.
- Гэй, гэй, гэй-гэй!
- Не пашэнціцца.
- Павядзе на Ўсход,
- Скуль ня вернецца.
- Гэй, гэй, гэй-гэй!
- Скуль ня вернецца.
- Па другой пайсьці —
- Абняволіцца.
- Гэй, гэй, гэй-гэй!
- Абняволіцца.
- Бо ў заходні бок
- Шлях той коціцца.
- Гэй, гэй, гэй-гэй!
- Шлях той коціцца.
- Выбіраў жаўнер
- Трэцю сьцежаньку
- Гэй, гэй, гэй-гэй!
- Трэцю сьцежаньку.
- Бо вяла яна
- У родну межаньку
- Гэй, гэй, гэй-гэй!
- У родну межаньку.
- І запеў жаўнер
- Той прыгожанькі
- Гэй, гэй, гэй-гэй!
- Той прыгожанькі.
- А ў бары, у бары
- Тры дарожанькі.
- Гэй, гэй, гэй-гэй!
- Тры дарожанькі.
Акорды
рэдагавацьEm Em D G H7 Em
Табулятуры
рэдагавацьE--------------------------------------------10---------------------------- B-12---10------------12---10--------------------13-12---12-10-------------- G---------12-11--9-----------12-11--9-------------------------12-11--9----- D--------------------------------------12-12------------------------------- A-------------------------------------------------------------------------- E--------------------------------------------------------------------------