Аўтарытарны стыль кіраваньня
Аўтарытарны стыль кіраваньня — сукупнасьць прыёмаў кіраваньня, выкарыстаючы якія, кіраўнік арыентуецца на ўласныя веды, інтэрасы, мэты.
Гэты стыль найболей запатрабаваны ў пэрыяд станаўленьня, гэта значыць на пачатковым этапе фармаваньня арганізацыі, яе працоўнага калектыва, калі ў працаўнікоў не сфармаваныя навыкі бачаньня мэт і шляхоў іх дасягненьня. Да адмоўных якасьцяў аўтарытарнага стылю варта аднесьці тое, што ён спрыяе паніжэньню творчай ініцыятывы падпарадкаваных, пагаршае сацыяльна-псыхалягічны клімат, вядзе да цякучасьці кадраў.