Фургон з прычэпам
(Перанакіравана з «Аўтамабіль фургон з прычэпам»)
Аўтамабі́ль фурго́н з прычэ́пам — счэпка грузавога аўтамабіля і прычэпу — адзін зь відаў рухомага складу ў грузавых аўтаперавозках.
Асноўныя характарыстыкі
рэдагаваць- унутраны аб’ём грузавой прасторы кузаву да 120 м3;
- унутраная шырыня кузаву ад 2,42 м да 2,48 м;
- унутраная вышыня кузаву ад 2,45 м да 2,8 м,
- унутраная даўжыня ад да 15 м, (камбінацыі — 7 м.+8 м, 8 м.+ 7 м, інш.);
- карысная нагрузка ад 18 000 кг да 23 000 кг грузу;
- ёмістасьць — 36 эўрападдонаў
Перавагі
рэдагаваць- выгода пагрузкі, пагрузку грузу можна ажыцьцяўляць зьверху, збоку і з задняга борту, што значна спрашчае і паскарае працэс пагрузачна-разгрузачных работ;
- вялікі аб’ём грузавой прасторы за рахунак даўжыні счэпкі (да 15 м.);
- пры дастаўцы грузу па працэдуры МДП, ёсьць магчымасьць аформіць на счэпку дзьве кніжкі МДП (па кніжцы на кожную грузавую прастору), што дазволіць павялічыць колькасьць месцаў дастаўкі грузу пад мытным кантролем.
Недахопы
рэдагаваць- непрыдатнасьць для перавозкі даўгамерных грузаў.