Аўтамабіль бясьпекі

аўтамабіль для аўтагонак

Аўтамабі́ль або машы́на бясьпе́кі — у маторных відах спорту аўтамабіль, які абмяжоўвае хуткасьць гоначных аўтамабіляў ці матацыклаў на трасе ў выпадку пагрозы, выкліканай перашкодамі на трасе ці ўмовамі надвор’я. Задача аўтамабілю бясьпекі — даць магчымасьць маршалкам расчысьціць трасу ў бясьпечнейшых умовах і/або пачакаць, калі прыродныя ўмовы на трасе стануць спрыяльнейшымі. Упершыню такая мера бясьпекі ўведзеная на першай гонцы Індыянапалісу 500 1911 року[1].

Аўто бясьпекі Audi RS5 Coupé 8T ў часе 6 гадзінаў Фудзі 2012 року

Падчас гэтага пэрыяду аўтамабіль бясьпекі (звычайна гэта сэрыйны аўтамабіль з палепшанымі характарыстыкамі) ўяжджае на трасу перад лідэрам гонкі і трымаецца зададзенай бясьпечнай хуткасьці. Звычайна ўдзельнікам гонкі забаронена апярэджваць машыну бясьпекі ды іншых гоначнікаў. Але ў гэты час адсталыя ўдзельнікі гонкі могуць скараціць адставаньне ад пярэдніх машынаў, што можа ўзнавіць інтрыгу. Акрамя таго, ў гэты час не забаронена заехаць на прыпынак дзеля запраўкі, зьмены колаў ці тэхнічнага абслугоўваньня; пры гэтым страчваецца менш гоначных пазыцыяў, чым пры гонцы з нармальнай хуткасьцю. У канцы пэрыяду бясьпекі аўтамабіль бясьпекі зьяжджае з трасы, і гонка працягваецца ў звычайных умовах.

Формула-1

рэдагаваць
 
Ferrari 599 GTB — аўтамабіль бясьпекі ў гонках Гран-пры А1

У Формуле-1 аўтамабіль бясьпекі ўпершыню выкарыстаны на Гран-пры Канады 1973 году, дзе гэта быў жоўты Porsche 914[2][3][4][5], выкліканы на трасу пасьля некалькіх выпадкаў у складаных умовах надвор’я. Пры гэтым аўтамабіль бясьпекі памылкова выехаў на трасу ня перад патрэбным гоначнікам, і частка балідаў была вымушаная адстаць ад астатніх на адно кола. Вынік гонкі быў абвешчаны толькі празь некалькі гадзінаў па ейным сканчэньні[6].

Афіцыйна машына бясьпекі ўведзеная ў правілах у 1993. На трасу яе выводзіць кіраўнік гонкі ў выпадку аварыі або кепскага надвор’я. Выкарыстоўвацца маглі розныя маркі аўтамабіляў, ад 1996 асноўным пастаўцом аўтамабіляў на гэтыя мэты быў Mercedes-Benz[7], з 2021 папераменна з «Мэрсэдэсамі» ўдзельнічае Aston Martin. Кіроўцамі ёсьць прафэсійныя гоначнікі, бо неабходна трымацца рэглямэнтаванай хуткасьці, каб шыны гоначных машынаў падчас пэрыяду бясьпекі не асьцюдзіліся, а рухавікі не пераграваліся.

Гран-пры Бэльгіі 2021 году стаў найкарацейшай гонкай у гісторыі Формулы-1, і адзінай, якая адбылася цалкам з машынай бясьпекі. З прычыны благога надвор’я Гран-пры пачалося з выезду аўтамабілю бясьпекі, які правёў пэлетон два поўныя колы і скончыў гонку на 3-м коле чырвоным сьцягам[8].

У 2014 року ФІА ўвяла правіла «віртуальнай машыны бясьпекі», падобнае да «павольнай зоны» ў «24 гадзінах Ле-Ману». Машына бясьпекі ў гэтым выпадку фізычна не выяжджае на трасу, аднак у гэтым сэктары забаронены абгон і ўводзіцца абмежаваньне хуткасьці. Упершыню рэжым віртуальнай машыны бясьпекі быў выкарыстаны ў першым жа сэзоне, у часе Гран-пры Манака 2015 году, пасьля чаго на трасе зьявілася сапраўдная машына бясьпекі.

Формула Э

рэдагаваць
 
Акумулятарны электрамабіль Porsche Taycan — афіцыйная машына бясьпекі Формулы Э з 2022 року

У Формуле Э рэжыму віртуальнай машыны бясьпекі адпавядае «паўнавартасны жоўты», які гоначнікам перадаецца праз маршалкава маханьне жоўтымі сьцягамі. У такім выпадку гоначнікі павінны ўключыць абмежавальнік хуткасьці (падобны да абмежавальніка хуткасьці на піт-лініі), абгон іншых балідаў забаронены. У якасьці рэальных машынаў бясьпекі выкарыстоўваюцца электрамабілі.

Індыянапаліс 500

рэдагаваць

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Leaders of the Pack // AutoWeek. — May 16, 2011. — В. 10. — Т. 61. — С. 60—61.
  2. ^ Gallery: History of safety cars in Formula 1 (анг.) www.motorsport.com Праверана 2023-03-19 г.
  3. ^ The history of the F1 safety car ArnoldClark Newsroom Праверана 2023-03-19 г.
  4. ^ First ever Safety car in Formula 1 : Rewind to 1973 All About Formula 1 Праверана 2015-04-03 г. Архіўная копія ад 2015-04-07 г.
  5. ^ The F1 Safety Car's Bumpy Ride Праверана 3 April 2015 г.
  6. ^  Lang, Mike Grand Prix!. — Haynes Publishing Group, 1982. — Т. 2. — С. 244. — ISBN 0-85429-321-3
  7. ^ Mercedes-Benz Tells the History of the F1 Safety Car: Video
  8. ^ Verstappen wins Belgian GP with no racing and half points awarded The Race Праверана 21 January 2022 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць