Аўтагенацыд
генацыд уласнага народу
А́ўтагенацы́д (ад грэц. αὐτός — сам, грэц. γένος — род, племя і лац. caedo — забіваю), уну́траны генацы́д — дзеяньні, скаваныя на наўмыснае зьнішчэньне грамадзянаў якой-небудзь краіны, зьдзяйсьняныя іх уласным урадам альбо іншымі суайчыньнікамі[1].
Дадзены тэрмін быў уведзены ва ўжытак у другой палове 1970-х гг. для характарыстыкі генацыду ў Камбоджы, ажыцьцёўленага камуністычным рэжымам «чырвоных кхмэраў» у 1975—1979 гг. Менавіта скіраванасьць на грамадзянаў уласнай краіны (або на свой народ) адрозьнівае аўтагенацыд (напрыклад, армянаў ці асырыйцаў) ад «вонкавага» генацыду, скіраванага на жыхароў акупаваных тэрыторыяў (напрыклад, габрэяў і славянаў на захопленых Нямеччынай падчас Другой сусьветнай вайны тэрыторыях).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ MSN Encarta — Dictionary — autogenocide definition. 2009-10-31.