5 Астрэя
астэроід
(Перанакіравана з «Астрэя (астэроід)»)
5 Астрэя (Astraea; у раньняй навуковай літаратуры Astræa) — буйны астэроід у галоўным астэроідным поясе. Першым у небе яго пабачыў 8 сьнежня 1845 г. нямецкі астраном-аматар Карл Людвік Гэнке.
Арбіта
рэдагавацьПарамэтры арбіты тыповыя для астэроідаў. Вялікая паўвось роўная 2.573 а.а., пэрыгель 2.077 а.а., афэль 3.070 а.а., нахіл да экліптыкі 5.369°, эксцэнтрысытэт 0.193, абарочваецца вакол Сонца за 4.13 гадоў.
Фізычныя характарыстыкі
рэдагавацьАстрэя мае памер 167×123×82 км. Паверхня складзеная сьветлымі горнымі пародамі (адбіваюць 23% сьвятла). Паводле спэктру належыць да S-тыпу астэроідаў.
← Папярэдні астэроід · 5 Астрэя · Наступны астэроід →