Астана (баскетбольны клюб)
«Астана» — казахстанскі баскетбольны клюб з Астаны. Выступае ў чэмпіянаце Казахстану і Адзінай лізе ВТБ.
[[Файл:|center|]] | ||
Заснаваны | 2011 | |
---|---|---|
Арэна | Republican Cycling Track | |
| ||
Спасылкі | ||
Афіцыйная бачына | ||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьБаскетбольны клюб «Астана» створаны ў сакавіку 2011 году пры падтрымцы Фонду нацыянальнага дабрабыту «Самрук-Казына». У якасьці галоўнага трэнэра клюбу, запрошаны італьянскі спэцыяліст Матэа Банічыёлі, які ў 2008 годзе быў прызнаны «Трэнэрам году» ў Італіі.
У сэзоне 2011—2012 гадоў «Астана» стартавала ў Адзінай лізе ВТБ, стаўшы першай камандай з Цэнтральнай Азіі, якая трапіла ў гэтую лігу[1]. Выступаючы ў азіяцкіх турнірах, каманда з Астаны стала адной зь нешматлікіх камандаў, якая ўдзельнічала ў турнірах двух кантынэнтаў адначасова.
У 2013 годзе «Астана» ўвайшла ў склад «Прэзыдэнцкага прафэсыйнага спартовага клюбу „Астана“».
Перад пачаткам сэзону 2013—2014 гадоў «Астану» ўзначаліў сэрбскі спэцыяліст Аляксандар Трыфунавіч, які прывёў каманду да перамогі ў чэмпіянаце Казахстану, а таксама вывеў каманду ў плэй-оф Адзінай лігі ВТБ.
У 2014 годзе «Астана» ўпершыню прыняла ўдзел у эўрапейскіх клюбных спаборніцтвах — Кубку выкліку ФІБА, завяршыўшы выступ на стадыі ТОП-16, за крок ад 1/4 фіналу.
У 2016 годзе баскетбольны клюб «Астана» быў перайменаваны, і атрымаў назву — Прэзыдэнцкі баскетбольны клюб «Астана».