Асатаяк
Асатаяк — дрэўнеказаскі і дрэўнецюрскі ўдарны інструмэнт. Па форме нагадвае жазло або кій з плоскай галоўкай, упрыгожанай арнамэнтам і мэталічнымі кольцамі, падвескамі. Асатаяк меў адчынены і рэзкі гук. Для ўзмацненьня гучаньня прылады, баксы выкарысталі коныраў — званкі, якія прымацоўвалі да галоўкі асатаяка. Пры ўстрэсваньні інструмэнта коныраў дапаўнялі гучаньне мэталічным звонам.
Выкарыстаньне
рэдагавацьІ асатаяк, і дангыра (бубен) былі атрыбутамі шаманскіх абрадаў, з-за чаго яны не атрымалі шырокага распаўсюджваньня ў музычным побыце народу. Ужо пачынаючы з пачатку 19 стагодзьдзя абодва інструмэнты сталі паступова забывацца, іх замяніў кобыз, які ўзяў на сябе ролю дадзеных ударных прылад.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |