Арыямард (сын Артабана)
Арыямард — пэрсыдзкі вайскавод, удзельнік выправы Ксэркса І на Грэцыю ў 480 да н. э. Згодна з Герадотам, узначальваў касьпіяў, народ які цяжка ідэнтэфікаваць. Герадот называе яго таксама братам іншага вайскавода — «Артыпія, сына Артабана». Гэты Артабан лічыцца братам караля Дарыя І.
Арыямард | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Бацька: | Артабан |
Літаратура
рэдагаваць- Bivar, ADH (1988): "The Indus Lands", p. 209, en The Cambridge Ancient History IV, Persia, Greece and the Western Mediterranean c.525-479 B.C.
- Burn AG (1960): Persia and the West, p. 334.