Архіпэляг ГУЛАГ

(Перанакіравана з «Архіпэляг ГУЛаг»)

«Архіпэляг ГУЛАГ» (па-расейску: Архипелаг ГУЛАГ) — нарыс расейскага пісьменьніка Аляксандра Салжаніцына пра прымусовую працу ў Савецкім Саюзе і сетку канцэнтрацыйных лягераў. Трохтомная кніга складаецца ў асноўным з наратыву, сабранага са сьведчаньняў відавочцаў і дасьледчага матэрыялу, а таксама з уласнага вопыту аўтара, які быў вязьнем такіх працоўных лягераў.

Архіпэляг ГУЛАГ
Архипелаг ГУЛАГ
Жанр: нарыс
Аўтар: Аляксандар Салжаніцын
Мова арыгіналу: расейская
Год напісаньня: 19581968
Публікацыя: 1973
Выдавецтва: Сэй[d], Советский писатель[d] і Новый мир[d]

Кніга напісаная, як паказана пры ейным сканчэньні, у 19581968 гадох. Упершыню была апублікаваная ў арыгінале па-расейску ў Францыі ў 1973 годзе. У Савецкім саюзе існавала ў фармаце самвыдату, да афіцыйнага выданьня ў 1989 годзе.

Назва кнігі хавае ў сабе мэтафару, якая прасочваецца ва ўсёй працы. Словам архіпэляг малюецца мэтад і сыстэма канцэнтрацыйных лягераў, якія былі раскіданыя па ўсім СССР, параўноўваючы яе зь бязьмежных «ланцужком астравоў», якія вядомыя тым, хто меў няшчасьце на іх трапіць.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць