Арнульф Карынтыйскі

Арнульф Карынтыйскі (па-нямецку: Arnulf von Kärnten; каля 8508 сьнежня 899, Рэгенсбург) — кароль Усходне-Франкскага каралеўства з 887 году й імпэратар Захаду з 896 году, адзін з апошніх прадстаўнікоў нямецкай лініі Каралінгаў.

Арнульф Карынтыйскі

Біяграфія рэдагаваць

Арнульф быў незаконнанароджанным сынам Карламана, караля Баварыі й Італіі, і ягонай канкубіны Лютсьвінты.

Дзяцінства Арнульф правёў у Карынтыі ў сваёй маці. Незадоўга да сьмерці бацькі Арнульф паспрабаваў забясьпечыць за сабой баварскі пасад, аднак няўдала. Пасьля сьмерці Карлямана ў 880 годзе Баварыя перайшла да брата памерлага караля Людовіка III Малодшага, а затым да Карла III Тоўстага. Арнульф атрымаў у спадчыну толькі Карынтыю, якая ўключала ўсе ўсходнія маркі ад Фрыўлі да Штырыі.