Арагез, Арагайс (лац. Ariogaesus; ? — па 174) — кароль квадаў (з 171 або 172).

Арагез
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся II стагодзьдзе
Памёр II стагодзьдзе

Біяграфія

рэдагаваць

Паходзіў з шляхецкай сям’і. Браў удзел у Першай Маркаманскай вайне пад камандаю Баламара. Каля 171 году рымляне на чале з імпэратарам Маркам Аўрэліюсам перайшлі ў наступ, пераправіліся цераз Дунай і разьбілі маркаманаў і квадаў. Кароль апошніх Фуртыюс склаў мірнуў умову з Рымам у 172 годзе. Але такая палітыка выклікала незадаволенасьць большасьці квадаў, якія сталі лідэрамі Маркаманскага зьвязу. У выніку ў 172 або 173 гадах Фуртюса зрынулі, і Арагез стаў каралём квадаў. Неўзабаве ён аднавіў вайну з Рымскай імпэрыяй.

Войскі квадаў, маркаманаў і язігаў на чале з Арагезам напалі на рымскія правінцыі Норык і Панонію. У 173 годзе рымляне перайшлі ў наступ, пераправіўшыся цераз Дунай. Вызначальная бітва адбылася дзесьці на тэрыторыі сучаснай [[Марабія|Марабіі]. Праз г.зв. Цуд дажджу квады яе прайгралі і мусілі скласьці мір з Рымам. Арагеза схапілі і выслалі ў Александрыю[1].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Beck H., Wenskus R. Ariogaisos // Reallexikon der Germanischen Altertumskunde (RGA). 2. Auflage. Bd. 1. — Berlin; New York: Walter de Gruyter, 1973. S. 406 f.