Апэратыўны флёт
Апэратыўны флёт — у структуры ВМС ЗША і шэрагу іншых краінаў найвышэйшае апэратыўнае аб’яднаньне вайскова-марскіх сіл, якое ўключае апэратыўныя злучэньні розных родаў войска. Прызначэньнем апэратыўнага флёту зьяўляецца пастанова задачаў апэратыўнага і стратэгічнага маштабу як самастойна, так і ва ўзаемадзеяньні зь іншымі відамі ўзброеных сілаў у межах зоны сваёй адказнасьці.
На пачатак 2010-х гадоў у ЗША на пастаяннай аснове дзейнічалі 2-і (да 2011 г.), 3-і, 4-ы, 5-ы, 6-ы і 7-ы апэратыўныя флёты. Баявы склад апэратыўных флётаў пэрыядычна абнаўляецца (на ратацыйнай аснове) боегатоўнымі караблямі, лятальнымі апаратамі, судамі забесьпячэньня, падразьдзяленьнямі марской пяхоты і абслуговым пэрсаналам са складу Ціхаакіянскага і Атлянтычнага флётаў.
Літаратура
рэдагаваць- Оперативный флот // Военно-морской словарь / под. ред. адмирала флота В. Н. Чернавина. — М.: Воениздат, 1990. — 511 с. — ISBN 5-203-00174-X, С. 290—291.