Апостальскі адміністратар

часовая пасада ў дыяцэзіі

Апостальскі адміністратар (па-лацінску: administrator apostolicus) — прызначаны Папам Рымскім кіраўнік Апостальскай адміністратурай або часовы выканаўца абавязкаў біскупа ў вакантнай або занятай дыяцэзіі, часткі дыяцэзіі або прыраўнанай да дыяцэзіі асобнай Царквы; таксама можа выступаць як духоўная асоба, надзеленая поўнай царкоўнай уладай над групай вернікаў (напрыклад, усходняга абраду). Прававы статут адміністратара падрабязна ўсталёўваецца ў папскай пастанове аб прызначэньні на пасаду. Апостальскі адміністратар для дыяцэзіі прызначаецца тады, калі маюць месца сур’ёзныя перашкоды для кіраваньня ёю (напрыклад, адмова біскупа ад выкананьня службовых абавязкаў, сыход біскупа на пенсію) або адбываецца ўтварэньне новай дыяцэзіі. Калі Апостальскі адміністратар прызначаецца для занятай дыяцэзіі, то паўнамоцтвы дыяцэзіяльнага біскупа і яго генэральнага вікарыя прыпыняюцца.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць