Анчар (верш)

верш Аляксандра Пушкіна

«Анчар» (па-расейску: Анчар) — верш, напісаны Аляксандрам Пушкіным у 1828 годзе.

Анчар
Анчар
Жанр: верш
Аўтар: Аляксандар Пушкін
Мова арыгіналу: расейская
Год напісаньня: 1828
Публікацыя: 1832
Пераклад на беларускую: ЛіМ. 1936, №1; Бел. летапіс. 1937, № 4.
Перакладчык: Алесь Дудар, Максім Танк
Электронная вэрсія
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору

У аснову сюжэта Аляксандар Пушкін паклаў паўлегендарныя аповеды аб існаваньні на высьпе Ява атрутнага дрэва Анчар: падарожнікі распавядалі, што гэтае дрэва атручвае навакольнае паветра, і сок яго сьмяротны. Уладары мясцовых плямёнаў пасылалі прыгавораных да сьмяротнага пакараньня зьбіраць атрутную жывіцу анчара, якую ўжывалі для атручваньня стрэлаў.

Паэт скарыстаў гэтыя аповеды пра атрутнае дрэва, каб стварыць вобраз неабмежаванага дэспата, які нясе сьмерць і зьнішчэньне ўсяму жывому.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць