Ансамбль народнага танцу Грузіі

Ансамбль народнага танцу Грузіі — харэаграфічны калектыў, заснаваны ў Тбілісі (Грузінская ССР) у 1945 годзе. Першымі кіраўнікамі ансамблю, а таксама яго салістамі сталі муж і жонка Ніна Рамішвілі (танцавала да 1972 году) і Ільля Сухішвілі (танцаваў да 1954 году).

Выступ грузінскіх танцораў

У ансамблі працавалі заслужаныя артысты Грузінскай ССР. М. Мхеідзэ, В. Купарадзэ, Г. Сурвіладзэ, Н. Лордкіпанідзэ, Ш. Барамідзэ, В. Каландадзэ, З.Білаловіч.

У яго рэпэртуары — народныя танцы розных народнасьцяў Грузіі, Асеціі, а таксама тэатралізаваныя сюжэтныя пастаноўкі з музычным суправаджэньнем на грузінскіх народных інструмэнтах. Сярод танцаў, выкананых артыстамі ансамбля — «Картулі» (па-грузінску: ქართული), жаночы танец «Самаія» (па-грузінску: სამაია), «Кінтаўры», «Даўлуры», аджарскія танцы «Гандаган» і «Харумі», азэрбайджанскі танец «Джэйрані», асяцінскія «Сімд» і «Жартоўны танец», «Ілаўры», танец Хонга, «Хэўсурскі танец» і іншыя нумары.

Пачынаючы з 1948 году ансамбль пачаў гастраляваць па гарадах СССР, затым таксама выяжджаў на гастролі ў Польшчу, Румынію, ЗША, Фінляндыю, Францыю, Чэхаславакію, Аўстрыю, Баўгарыю, Вугоршчыну, Данію, Вэнэсуэлу, Калюмбію, на Кубу.

У 1967 годзе ансамбль выступаў у Італіі, на сцэне мілянскага тэатру «Ля Скаля»[1]. Газэты пісалі аб гэтым выступе:

«Грузінскія артысты балета — сама дасканаласьць. Гэта не танец — гэта палёт. Бура на сцэне! Іх танец кідае выклік законам гравітацыі. Саюз мужчынскай бравады і жаночай грацыёзнасьці. Фэерыя танцораў, якія ўзьлятаюць ў паветра з калейдаскапічнай гэамэтрыяй і ваеннай дакладнасьцю.»

Да 2007 году ансамблем кіраваў сын першых мастацкіх кіраўнікоў Тэнгіз Сухішвілі[1][2]. Пасьля яго сьмерці кіраўнікамі ансамбля сталі яго дзеці Ніно і Ільля Сухішвілі (малодшы) — унукі Ніно Раміяшвілі і Ільлі Сухішвілі.

Фільмаграфія рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць