Ангарская (мікрараён)

Ангарская — мікрараён у складзе Заводзкага раёну гораду Менску. Месьціцца на паўднёвым усходзе гораду. Тыпічны «спальны раён» з адпаведнай інфраструктурай.

Ангарская
Мікрараён
Горад: Менск
Паштовыя індэксы: 220047, 220137
Насельніцтва: 60 тыс. чал. чал.

Забудова

рэдагаваць

Мікрараён забудаваны пяці-, дзевяці- і дванаццаціпавярховымі дамамі. Маецца вялікі масіў прыватнага сэктару. У двух кварталах Ангарская-1 пераважаюць дамы 1965-70 гадоў пабудовы, а таксама асобныя дамы сярэдзіны 1980-х. Квартал Ангарская-2 галоўным чынам забудаваны панэльнымі дамамі 1974-81 гадоў. Кварталы Ангарская-3 і 4 складаюцца з панэльных дамоў 1982-89 гадоў. Квартал Ангарская-5 (вуліца Ілімская) пабудаваны ў канцы 1990-х — пачатку 2000-х гадоў і складаецца з 6-12 павярховых цагляных дамоў па індывідуальным праекце. Кварталы ўздоўж вуліцы Алтайская складаюцца з 9-12 павярховых дамоў сярэдзіны-канца 1980-х гадоў. У мікрараёне працягваецца будаўніцтва, зьявіліся некалькі 19-павярховых дамоў па вуліцы Байкальская.

Вуліцы й грамадзкі транспарт

рэдагаваць

Асноўныя вуліцы — Ангарская, Несьцерава, Ілімская, Герасіменка, Байкальская й Алтайская. З поўдню ад мікрараёну праходзіць Партызанскі праспэкт. Існуе два выезды на МКАД. Зьвязваецца зь іншымі часткамі гораду (па стане на сьнежань 2012 году) аўтобуснымі маршрутамі 16, 20 с, 22, 27, 27д, 76э, 88 с і 106, тралейбуснымі маршрутамі 3, 3д, 34 і 60. Найбліжэйшая станцыя мэтро — «Магілёўская».

Інфраструктура

рэдагаваць

У мікрараёне месьцяцца 12 харчовых крамаў, гандлёвы цэнтар «Евроопт», гандлёвы цэнтар «Simax», прамтаварная крама «Северянка»; паліклініка № 17, дзіцячая паліклініка № 23, аптэкі; 20 дзіцячых садкоў, 10 сярэдніх школаў, дзіцячыя бібліятэкі № 3 і 14; 3 філіялы Беларусбанку, 2 аддзяленьні сувязі; гасьцініца «Алмаз».