Алёна Чабярук
Алéна Івáнаўна Чабярук (нар. 11 лістапада 1925 станцыя Прыяміна, Барысаўскі раён, Барысаўская акруга, БССР — 29 кастрычніка 2007) — беларуская мовазнаўца, дыялекталягіня.
Алена Чабярук лац. Alena Čabiaruk | |
Дата нараджэньня | 11 лістапада 1925 |
---|---|
Месца нараджэньня | Прыяміна, Лошніцкі сельсавет, Барысаўскі раён, Барысаўская акруга, БССР, СССР |
Дата сьмерці | 29 кастрычніка 2007 |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | БДУ |
Занятак | мовазнаўка |
Навуковая сфэра | мовазнаўства, дыялекталёгія |
Месца працы | Інстытут мовазнаўства АН Беларусі |
Вядомая як | дыялекталягіня, дасьледніца лічэбніка |
Навуковая ступень | кандыдатка філялягічных навук |
Узнагароды | Дзяржаўная прэмія СССР (1971), Дзяржаўная прэмія Беларусі (2000) |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1951 годзе скончыла БДУ. Кандыдатка філялягічных навук (1969 г.)[1].
У 1952—1991 гадах працавала ў Інстытуце мовазнаўства АН Беларусі. Дасьледавала беларускую дыялекталёгію, балта-славянскія моўныя кантакты.
Аўтарка працы «Лічэбнік у беларускіх гаворках», суаўтарка «Дыялектычнага атласа беларускай мовы» (1963 г.)., «Лінгвістычнай геаграфіі і групоўкі беларускіх гаворак» (1968—1969 гады)[1].
Ляўрэатка Дзяржаўных прэміяў Беларусі (2000 г.)[2] і СССР (1971 г.).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Павел Міхайлаў, З пасляваеннага пакалення дыялектолагаў: Алена Чабярук, Роднае слова, 2015/11, с. 49-50.
- ^ Указ Президента Республики Беларусь №133 от 12.03.2001 г. О присуждении Государственных премий Республики Беларусь 2000 года, Kaznachey.com, http://kaznachey.com/doc/5RRjxHbaJFD/
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |