Аляксей Стук
Аляксей Канстанцінавіч Стук [1] — намесьнік Генэральнага пракурата Беларусі, дзяржаўны дарадца юстыцыі 3-яе клясы.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў 1959 годзе ў Менску. Вучыўся ў сярэдняе школе. У 1981 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «Правазнаўства».
Пачаў службу ва ўрадах пракуратуры з 1980 года на пасадзе стажора пракуратуры Партызанскага раёна г. Менска, з сакавіка 1982 года па верасень 1985 года — сьледчы пракуратуры Партызанскага раёна г. Менска, зь верасня 1985 года па чэрвень 1986 года г. Менска, з чэрвеня 1986 года па красавік 1987 года — старшы сьледчы пракуратуры горада Менска, з красавіка 1987 года па кастрычнік 1989 года на пасадзе намесьнік пракурора Маскоўскага раёна г. Менска.
З кастрычніка 1989 года па студзень 1992 года на пасадзе пракурат аддзела Генэральнае пракуратуры па наглядзе за разглядам крымінальных спраў у судах. Са студзеня 1992 года па верасень 1998 года на пасадзе намесьнік пракурата Савецкага раёна г. Менска. Зь верасьня 1998 года па красавік 2007 года на пасадзе пракурат Ленінскага раёна г. Менска.
З красавіка 2007 года па чэрвень 2008 года на пасадзе намесьнік пракурата горада Менска. Загадам Генэральнага пракурата Рэспублікі Беларусь ад 10 чэрвеня 2008 года № 293-к назначаны намесьнікам Генэральнага пракурата Рэспублікі Беларусь. 20 лютага 2013 году А. Лукашэнка падпісаў Указ аб прысваеньні Аляксею Стуку кляснага чыну дзяржаўнага дарадцы юстыцыі 3-й клясы[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Намесьнікі Генэральнага пракурата Беларусі. Генэральная пракуратура Рэспублікі Беларусь. Праверана 1 студзеня 2022 г.
- ^ Аляксандар Лукашэнка прысвоіў генэральскія званьні // Зьвязда : газэта. — 22 лютага 2014. — № 34 (27644). — С. 2. — ISSN 1990-763x.