Аляксандар Станкевіч

беларускі праваслаўны царкоўны дзяяч, гісторык, публіцыст
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Станкевіч.

Аляксандар Андрэевіч Станкевіч, у манастве Анатолій (1821 — 6 траўня 1903) — беларускі праваслаўны царкоўны дзеяч, гісторык, публіцыст. Кандыдат багаслоўя (1853).

Зь сям’і сьвятара Менскай эпархіі. У 1853 скончыў Пецярбурскую духоўную акадэмію. У 1848 прыняў манаства. 3 1853 інспэктар Менскай духоўнай сэмінарыі. У 18601868 рэктар Полацкай духоўнай сэмінарыі. У 1879 настаяцель царквы расейскага пасольства ў Грэцыі. 3 1886 япіскап балцкі. Друкаваў свае гістарычна-публіцыстычныя і багаслоўскія працы ў Менскіх, Літоўскіх і Гарадзенскіх «Епархиальных ведомостях».[1]

  1. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 2. — Мн., 2002. С. 558

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 714 с.: іл. ISBN 985-6302-46-3.