Аляксандар Пакрышкін

Аляксандар Іванавіч Пакрышкін (па-расейску: Алекса́ндр Ива́нович Покры́шкин; 6 (19) сакавіка 1913 — 13 лістапада 1985) — савецкі легендарны лётчык-ас, другі па выніковасьці пілёт-зьнішчальнік сярод лётчыкаў краін антыгітлераўскай кааліцыі ў Другой сусьветнай вайне. Першы тройчы Герой Савецкага Саюзу. Маршал авіяцыі (1972).