Альпэншток
Альпэншток (па-нямецку: Alpen - «альпійскі» + Stock «кій, ляска, посах, жардзіна»), альпэнштак — доўгая драўляная жардзіна з жалезным наканечнікам, якая зь сярэднявечча выкарыстоўвалася пастухамі для перамяшчэньня па сьнежных палёх і ледавікох у Вальпах . Гэта папярэднік сучаснага ледасеку.
Франкамоўныя вальпыністы празвалі гэты прадмет «даўбешкаю». Ёзіяс Зымлер, швайцарскі прафэсар багаслоўю ў варганізацыі якая пасьля стала Цюрыскім унівэрсытэтам, апублікаваў першы трактат аб Вальпах пад назовам De Alpibus commentarius. Томас Грэм Браўн апісаў назіраньні Зымлера аб рыштунку для падарожжаў па лёдзе і сьнезе ў гарах: «У 1574 годзе Зымлер апублікаваў камэнтар аб Вальпах, выдатны сваім апісаньнем тэхнікі падарожжа па ледавіку і доказам таго, што сам Зымлер меў практычны вопыт. Ён апісвае вальпэнштак, кошкі, выкарыстаньне вяроўцы, неабходнасьць аховы вачэй на сьнезе вэлюмам або акулярамі; і ён згадвае, што правадыр на засьнежаных ледавіках шукае схаваныя расколіны па гуку жардзіны»[1].
Айван Шуйнар цытуе Зымлера: «Каб супрацьстаяць сьлізкасьці лёду, яны моцна прымацоўваюць да сваіх ногаў чаравікі, падобныя да конскіх лапцёх, з трыма вострымі шыпамі, каб яны маглі цьвёрда стаяць. У некаторых месцах яны выкарыстоўваюць кіянцы з жалезнымі наканечнікамі, абапіраючыся на якія, караскаюцца па крутых схілах. Яны называюцца вальпыцкімі кіянкамі і ў асноўным выкарыстоўваюцца сярод пастухоў»[2] .
8 жніўня 1786 году Жак Бальма і Мішэль-Габрыель Пакар зьдзейсьнілі першае ўзыходжаньне на Манблян. Бальма, паляўнічы на сарнаў і калекцыянт крышталяў, меў вопыт падарожжаў па высакагорʼях, а Пакард ужо рабіў спробы падняцца на вяршыню. Ілюстрацыі паказваюць, што Бальма нясе дзьве асобныя прылады (чые адпаведныя функцыі пазьней будуць перададзены ледасеку): вальпенштак (або кіянку) і невялікую сякеру, якой можна было секчы прыступкі на ледзяных схілах.
У другой палове дзевятнаццатага стагодзьдзя, убачыўшы, што традыцыйны, але грувасткі вальпенштак можа быць карысным дапаможнікам для ўзыходжаньня па стромкіх сьнежных або ледзяных схілах, віктарыянскія вальпыністы прымацавалі завостранае лязо (кірку) да вяршыні вальпенштака; гэта выкарыстоўвалася для забесьпячэньня стабільнасьці. На супрацьлеглае канцы разьмяшчалася пляскатае лязо (цясла), якое выкарыстоўвалася для высяканьня прыступкаў у сьнезе або лёдзе, што было неабходным спосабам перамяшчэньня па стромкіх абледзянелых схілах да зьяўленьня кошкі. Паступова вальпенштак ператварыўся ў ледаруб[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Brown, T. Graham Mountaineering. — reprint. — Maurice Press. — ISBN 978-1-4437-8139-8
- ^ Chouinard, Yvon Climbing Ice. — San Francisco: Sierra Club Books with American Alpine Club. — P. 15. — ISBN 0-87156-208-1
- ^ History of the ice axe thebmc.co.uk, accessed 13 December 2009
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|