Альбіна Семянчук

беларускі гісторык

Альбі́на Алякса́ндраўна Семянчу́к (25 студзеня 1963, пасёлак Савецкі, Марыйская АССР, РСФСР) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (1997). Дацэнт катэдры турызму і культурнай спадчыны Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы[1].

Альбіна Семянчук
Дата нараджэньня 25 студзеня 1963(1963-01-25) (61 год)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак гісторык, прафэсар унівэрсытэту
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук[d]

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзілася 25 студзеня 1963 году ў пасёлку Савецкі Марыйскай АССР РСФСР. У 1988 годзе скончыла Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы (1988). Скончыла асьпірантуру Інстытуту гісторыі НАН Беларусі (кандыдацкая дысэртацыя на тэму «Польскія хронікі другой паловы ХV ст. як крыніцы па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага» (1997).

Асноўныя тэмы дасьледаваньняў: наратыўныя крыніцы XV—XVII стагодзьдзяў, польскія хронікі, беларуска-літоўскія летапісы, гістарычная думка ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Асноўныя працы

рэдагаваць
  • Беларуска-літоўскія летапісы і польскія хронікі: Вучэбны дапаможнік. — Гродна: ГрДУ, 2000. — 161 с.
  • Kultura tradycyjna i wierzenia w Wielkim Ksiestwie Litewskim w swietle polskich kronik XVI w. // Narod i religia. Materialy z sesji naukowej pod redakcja Tadeusza Stegnera. — Gdansk, 1994. — S.118-123.
  • Мацей Стрыйкоўскі ў Вялікім княстве Літоўскім // Спадчына. — 1995. — № 1. — С.2-10.
  • Марцін і Яхім Бельскія — гісторыкі Польшчы і Вялікага княства Літоўскага // Спадчына. — 1996. — № 1. — С.26-48.
  • Польскія хронікі 2-й паловы XVI ст. як крыніцы па этнакультурнай і рэлігійнай гісторыі Вялікага княства Літоўскага // Наш радавод. — Гродна, 1996. — № 7. — С.227-232.
  • Фольклорные традиции Великого Княжества Литовского в польских хрониках ХVІ века // Senosios rastijos ir tautosakos saveika: kulturine Lietuvos Didziosios Kunigaikstystes patirtis. — Vilnius 1998. — S.198-213.
  • Ігнат Даніловіч як даследчык беларуска-літоўскіх летапісаў // Беларускі гістарчны зборнік. — Беласток, 1999. — С.133-144.
  • Польскія ўплывы ў фармаванні нацыянальнай гістарычнай канцэпцыі ў Вялікім княстве Літоўскім // Наш Радавод. — Кн.8. — Гродна-Беласток, 1999 (2000)
  • Праблема двухмоўя ў гістарычных творах Вялікага Княства Літоўскага ў эпоху Рэнэсансу і Барока // Jezyk a tozsamosc na pograniczu kultur (Prace Katedry Kultury Bialoreskiej Uniwersytetu w Bialymstoku, tom 1). — Bialystok 2000. — S.83-100.
  • Удзел Мацея Стрыйкоўскага ў Інфлянцкай вайне // Castrum, urbis et bellum: Зборнік навуковых прац. — Баранавічы. — С.342-348.
  • Роля рымскай легенды ў фармаванні дзяржаўнай ідэалогіі Вялікага Княства Літоўскага // Bialoruskie Zeszyty Historyczne. Bialystok 2002. № 18. С.178 — 185.