Алена Грыцэнка
Алена Мікалаеўна Грыцэнка (нар. 21 красавіка 1953 году ў Менску) — беларускі дыплямат.
Алена Грыцэнка | |
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрлянды | |
---|---|
14 жніўня 2008 — 2 траўня 2014 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Папярэднік: | Уладзімер Герасімовіч |
Наступнік: | Мікалай Барысевіч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
21 красавіка 1953 (71 год) Менск |
Адукацыя: |
Біяграфія
рэдагавацьСкончыла Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў (1975), дзе потым працавала выкладчыкам да 1987 году. У 1988—1993 гадох працавала ў Міністэрстве Адукацыі БССР/Рэспублікі Беларусь. У 1993—1998 гадох працавала на кіраўнічых пасадах у Міністэрстве замежных справаў Рэспублікі Беларусь. У 1998—2003 гадох працавала ў амбасадзе Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Эгіпет, потым зноў у Міністэрстве замежных справаў.
14 жніўня 2008 году прызначана была Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрлянды, а таксама Пастаянным прадстаўнікам Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі па забароне хімічнай зброі[1].
Узнагароды
рэдагаваць- Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — 6 лютага 2006 году[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 14 августа 2008 г. №427 «О назначении Е. Н. Гриценко Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Королевстве Нидерландов, Постоянным представителем Республики Беларусь в Организации по запрещению химического оружия и присвоении ей дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посланника второго класса» (рас.)
- ^ Постановление Президиума Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь от 6 февраля 2006 г. №227-ПСР3 «О награждении Е. Н. Гриценко и М. Е. Кисель Почетной грамотой Национального собрания Республики Беларусь» (рас.)