Аксалётль
Аксалётль (Axolotl — ацтэкскае дасл. вадзяная цацка[1]) — нэатэнічая лічынка некаторых відаў амбістом, земнаводных зь сямейства амбістомавых (Ambystomidae) атрада хвастатых (Caudata).
Асаблівасьць аксалётля складаецца ў тым, што ён дасягае палавасьпеласьці і становіцца здольным да размнажэньня, не ператварыўшыся ў дарослую форму, ня зьведаўшы мэтамарфоз. У гэтых лічынак добра разьвіта шчытападобная залоза, але яна звычайна не выпрацоўвае дастатковую колькасьць гармона тыраксіну, які індукуе мэтамарфоз. Аднак, калі перасяліць аксалётля ў больш сухі і халаднаваты клімат ці панізіць узровень вады пры хатнім разьвядзеньні, ён ператвараецца ў дарослую амбістому.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ БЭ ў 18 тамах. Т.1, Мн., 1996, С.203.