Аксакі́ — украінскі шляхецкі род, прадстаўнікі якога займалі высокія ўрадавыя пасады ў Кіеўскім і Валынскім ваяводзтвах XVIXVII ст.

  • Казімер, кіеўскі скарбнік;
  • Марка — войскі кіеўскі;
  • Міхайлападстолі кіеўскі, адзін з кіраўнікоў шляхецкага рушаньня Кіеўскага ваяводзтва, зфармаванага для задушэньня казацкага паўстаньня;
  • Стафан — судзьдзя земскі кіеўскі;
  • Ян — стольнік кіеўскі, пасол на сойм 1654;
  • Сьцяпан — остарскі староста, уласьнік Остра й вялікіх зямельных маёнткаў на Остаршчыне. Варожа ставіўся да казацкіх паўстаньняў 1637 і 16481654, мусіў уцячы з Украіны.