Аканіца — прыстасаваньне для зачыненьня аконнага праёму.

Хата з аканіцамі

Узьнікла пры ўдасканаленьні засаўкі для затрыманьня цеплыні ў дамах з незашклёнымі вокнамі. Пазьней, калі пачалі рабіць вялікія вокны, аздобленыя ліштвамі, зьявіліся аканіцы на «бегунах» або «пятках» (адмысловых шынах у ніжнім і верхнім краях аканіцаў, на якіх яна паварочвалася), з XVI стагодзьдзя пашырыліся аканіцы на мэталічных завесах. Аканіцы аздабляліся[1]. Цяпер аканіцы ў асноўным маюць дэкаратыўны характар, хаця фактычна могуць выконваць сваю першасную функцыю, бо цеплааддача зашклёнага акна закрытага аканіцай значна памяншаецца.

  1. ^ Напр. на беларускім Палесьсі найбольш з разьбой (лісьце, вінаградныя гронкі, кветкі, міта-казачныя знакі).

Літаратура

рэдагаваць
  • Герасіменя В. Аканіца // Малая краязнаўчая энцыклапедыя / Ганцавіцкі раённы краязнаўча-інфармацыйны партал — Эл.рэсурс gants-region.info