Айчы́зныя лю́дзі, атчызныя людзі, отчычы, людзі непахожыя — катэгорыя залежных сялянаў у маёнтках фэадалаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XV-XVIII стагодзьдзях.

Сяляне, якія па розных чыньніках страцілі права пераходу з маёнтка аднаго фэадала на зямлю другога, адсюль і назва «непахожыя людзі», у дакумэнтах XV-XVI стагодзьдзяў называліся таксама «отчычамі», бо пераходзілі ў спадчыну («отчыну») разам з маёнткам ад бацькі да сына. Першае ўнармаваньне статусу гэтай катэгорыі сялянаў адбылося ў Прывілеі Казімера (1447). Паводле павіннасьцяў падзяляліся на цяглых, чыншавых і інш.

Літаратура

рэдагаваць
  • Герасіменя В. Айчызныя людзі // Малая краязнаўчая энцыклапедыя. — Эл. рэсурс gants-region.info.