Адуляр
Адуляр[1], радзей Месяцавы камень — рэдкі мінэрал групы каліевых палявых шпатаў, разнавіднасьць нізкатэмпэратурнага артакляза. Другая назва «месяцавы камень» дадзеная за зіхатлівыя блакітныя пералівы (ірызацыю), прычынай якіх зьяўляецца тонкапластынсатая будова мінэралу. Назва «адуляр» паходзіць ад гор Адула ў Швайцарыі, дзе былі ўпершыню знойдзеныя крышталі гэтага каменя.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Абодвы напісаньні Адуляр і Месяцавы камень у адпаведнасьці з БЭ ў 18 тамах. Т.1., Мн., 1996, С.140.