Гісторыя школьнай адукацыі ў Эстоніі пачынаецца зь першых манастырскіх і саборных школ, што зьявіліся ў XIIIXIV стагоддзях. Першая чытанка на эстонскай мове была выдадзена ў 1575 годзе. Найстарэйшым унівэрсітэтам Эстоніі зьяўляецца Тартускі ўнівэрсытэт, заснаваны швэдзкім каралём Густавам II Адольфам у 1632 годзе. У 1919 годзе ўнівэрсытэцкія курсы ўпершыню пачалі чытацца на эстонскай мове.

Сёньняшняя адукацыя ў Эстоніі падзелена на асноўную, прафэсійную і дадатковую адукацыю. Адукацыйная сыстэма базуецца на чатырохузроўневай аснове, што ўключае ў сябе дашкольную, пачатковую, сярэднюю і вышэйшую адукацыю[1]. Існуе шырокая сетка школ і адукацыйных інстытутаў. Эстонская адукацыйная сыстэма складаецца зь дзяржаўных, муніцыпальных, публічных і прыватных адукацыйных устаноў.

Школьная адукацыя

рэдагаваць

На дадзены момант у Эстоніі 589 школ[2].