Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Зымбабвэ
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Зымбабвэ — падзел тэрыторыі Зымбабвэ на пэўныя часткі ў мэтах эфэктыўнай арганізацыі дзяржаўнага кіраваньня й мясцовага самакіраваньня. Згодна з падзелам Зымбабвэ падзяляецца на 8 правінцыяў і 2 гарады, якія маюць правінцыяльны статус.
Правінцыі
рэдагавацьНумар | Правінцыя | Цэнтар | Плошча (км²) | Насельніцтва (2002) |
---|---|---|---|---|
1 | Булаваё | Булаваё | 479 | 676 787 |
2 | Усходні Машаналэнд | Марандэра | 32 230 | 1 125 355 |
3 | Заходні Машаналэнд | Чыной | 57 441 | 1 222 583 |
4 | Манікалэнд | Мутарэ | 36 459 | 1 566 889 |
5 | Масьвінга | Масьвінга | 56 566 | 1 318 705 |
6 | Мідлэндс | Гвэру | 49 166 | 1 466 331 |
7 | Паўночны Матабэлелэнд | Лупанэ | 75 025 | 701 359 |
8 | Харарэ | Харарэ | 872 | 1 903 510 |
9 | Цэнтральны Машаналэнд | Біндура | 28 374 | 998 265 |
10 | Паўднёвы Матабэлелэнд | Гванда | 54 172 | 654 879 |