Адзінавер’е
(Перанакіравана з «Адзінавер'е»)
Адзінавер’е (па-расейску: единоверие) — кірунак у стараабрадніцтве, пасьлядоўнікі якога захоўваюць адміністрацыйную сувязь з Расейскай Праваслаўнай Царквой, але выкарыстоўваюць у багаслужэньні дарэформенны абрад. Пачатак гэтай зьяве быў пакладзены ў 1800 годзе для стараабраднікаў, якія пагадзіліся ўвайсьці ў падпарадкаваньне Сыноду, захаваўшы стары абрад. Пераход у адзінаверніцтва вельмі стымуляваўся расейскім урадам, які ствараў для адзінавернікаў шматлікія прэфэрэнцыі.