Аддзел Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі
Аддзел Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі — заснаваны 6 студзеня 1951 году ў раёне Кельмскат (Пэрт, Заходняя Аўстралія).
Аб’ядноўвала былых беларускіх ваенных і займалася наладжваньнем нацыянальнага жыцьця ў Заходняй Аўстраліі, а таксама прадстаўніцтвам інтарэсаў беларусаў і папулярызацыяй беларускай культуры ў аўстралійскім грамадзтве. Рэгулярна ладзіла беларускія стэнды на шматнацыянальных выставах. Каардынавала свае дзеяньні з Галоўным кіраўніцтвам Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Аўстраліі і Новай Зэляндыі ў Брысбэне.
У 1953 годзе ў якасьці чальцоў Галоўнага кіраўніцтва (у Брысбэне) згадваецца капітан Станіслаў Дамброўскі. У 1956 годзе ў выніку непаразуменьняў з Галоўным кіраўніцтвам ператворана на Задзіночаньне беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі, але ў такім выглядзе праіснавала толькі некалькі гадоў і было заменена на Беларускае аб’яднаньне ў Заходняй Аўстраліі.
Старшыні
рэдагаваць- Міхась Раецкі (6 студзеня 1951 — ?)
- Мікола Лейка (1953[a])
- Міхась Раецкі (1956)
Заўвагі
рэдагаваць- ^ згадваецца ў якасьці старшыні
Літаратура
рэдагаваць- Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; Прадмова І.Сурвіллы. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. — 468 с., [4] арк. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 3). — С.