Адам Фолкнэр
Адам Фолкнэр (па-ангельску: Adam Faulkner) — асноўны пэрсанаж фільму «Піла». Яго грае сцэнарыст і аўтар ідэі фільму Лі Ўонэл.
Апісаньне
рэдагавацьЦікаўны фатограф-аматар, які жыў у трухлявай кватэры, і зарабляў на жыцьцё тым, што прадаваў кампрамэтуючыя фатаграфіі сваім заказчыкам. Быў наняты дэтэктывам Тэпам каб сачыць за доктарам Лоўрэнсам Горданам, якога Тэп падазраваў у змове з забойцам «Пілой». Быў пазьней выкрадзены Амандай (памагатай Пілы). Ачуўшыся ў брудным і цёмным туалеце, прыкаваным ланцугом за нагу да трубы, убачыў з процілеглага боку Гордана, які быў у такой жа сытуацыі. Голас на плёнцы паведаміў ім, што калі Гордан жадае, каб яго сям’я засталася ў жывых, на працягу некалькіх гадзін ён павінен забіць Адама. Адам і Гордан дзейнічалі разам, каб знайсьці выхад з гэтай сытуацыі і выратаваць жонку і дачку Гордана. Калі час выйшаў, у адчаі Гордан адпілаваў нажоўкай сабе ступню, каб вызваліцца і стрэліў зь пісталета ў Адама. Калі зьяўляецца Зэп Хіндл (яшчэ адная пешка ў гульні Пілы), каб скончыць сваю справу, паранены Адам да сьмерці забівае яго туалетным вечкам. Піла, які ляжаў ня рухаючыся ўвесь гэты час пасярод пакою, адлюстроўваючы труп, устае і накіроўваецца да выхаду. Адам у шоку. Ад зьдзіўленьня ён застывае, адкрыўшы рот. Ачуўшыся, ён пачынае крычаць, але Піла, сказаўшы «Гульня скончаная!» выключае сьвятло і захлопвае за сабой дзьверы, пакідаючы Адама паміраць у гэтым склепе. Пазьней, Аманда вяртаецца ў склеп і (па незразумелых для гледача чыньніках, магчыма з жалю, каб палегчыць яго пакуты, а магчыма, з-за сваіх садысцкіх схільнасьцяў) да сьмерці душыць Адама. У наступстве знаходзяць яго труп.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Адам Фолкнэр на IMDb (анг.)