Адам Магілёўскі
Адам Іванавіч Магілёўскі[1] нарадзіўся 17 кастрычніка 1930 г. у г. Лідзе. Пасьля заканчэньня юрыдычнага факультэта Белдзяржунівэрсытэта ў 1953 г. накіраваны на камсамольскую работу. У 1961 г. абраны 1-ым сакратаром Смаргонскага РК КПБ, а ў 1962 г. — першым сакратаром Гарадзенскага гарадзкога камітэта кампартыі Беларусі.
У лютым 1972 г. прызначаны пракурорам Гарадзенскае вобласьці.
Загадам Генэральнага пракурора СССР ад 11 студзеня 1973 г. прызначаны пракурорам Беларускае ССР. Вызвалены ад пасады ў студзені 1984 года.
Неаднаразова абіраўся членам ЦК КПБ і дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускае ССР.
Узнагароды
рэдагавацьА. Магілёўскі ўзнагароджаны ордэнам "Знак Пашаны" і двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сьцяга. Дзяржаўны раднік юстыцыі 2 клясы.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Пракураты Гарадзенскае вобласьці ў часы Беларускае ССР. Пракуратура Беларусі. Праверана 1 студзеня 2022 г.