Аварыя — дачка мянта

«Аварыя — дачка мянта» (па-расейску: Авария — дочь мента) — вострасюжэтная моладзевая драма рэжысэра Міхаіла Туманішвілі. Фільм зьняты паводле сцэнару Юрыя Караткова на кінастудыі «Масфільм» у 1989 годзе.

Аварыя — дачка мянта
па-расейску: Авария — дочь мента
Жанр крымінальны фільм[d] і драматычны фільм
Рэжысэр
Сцэнарыст
У ролях
Кампазытар
Вытворчасьць Масфільм
Дата выхаду 1989
Працягласьць 94 хвіліна
Краіна
Мова расейская мова
Старонка на IMDb

Аварыя (Валерыя) — школьніца, тады як яе бацька, Аляксей Нікалаеў — старшы лейтэнант міліцыі, які з аднаго боку вымушаны з абавязку службы адлоўліваць такіх як яна, «нефармалаў», а з другога — выцягваць сваю дачку з аддзелу міліцыі, куды яна была дастаўленая за парушэньне грамадзкага парадку разам зь іншымі прадстаўнікамі моладзевае субкультуры. Канфлікт бацькі і дачкі наканаваны зменай эпохаў, калі нават школьныя настаўнікі ня могуць адказаць вучням, чаму яны яшчэ ўчора казалі адно, а цяперака — іншае.

Хвацкое жыцьцё, у якім знаходзіцца месца і сыходам з хаты, і парэзаным венам, даводзіць Аварыю да групавога згвалтаваньня хэўрай мажораў. Няшчасьце прымірае бацьку й дачку. Цяперака міліцыянт Нікалаеў помсціць гвалтаўнікам, грэбуючы законам, на варце якога ён заўсёды стаяў. Мажоры гінуць у аўтамабільнай аварыі, Нікалаева тут жа арыштоўваюць калегі. Валерыя просіць прабачэньня ў свайго бацькі.

  1. ^ http://www.imdb.com/title/tt0096858/

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць