Абмеркаваньне шаблёну:Antic-myth-stub

Апошні каментар: 10 жніўня 2011, ад удзельніка EugeneZelenko

Мяркую, што такога кшталту перанакіраваньням ня месца ў беларускай Вікіпэдыі, бо інакш трэба ствараць перанакіраваньні і з усіх іншых моваў, а ня толькі ангельскай. Дастаткова існаваньня беларускамоўнай назвы. --Red_Winged_Duck 22:18, 9 жніўня 2011 (EEST)Адказаць

Гэта — накід артыкула. А гэта — накід фімознага меркаваньня. Каму як не цябе мусіць быць вядома, што ангельская — дэ-факта fallback-мова ў каляпраграмісцкіх тэмах. Але ў цэлым, згодны. — Wizardist г 22:40, 9 жніўня 2011 (EEST)Адказаць
Алоэ, што за «фімознае меркаваньне»? Думаю, варта быць больш стрыманым. —zedlik 00:52, 10 жніўня 2011 (EEST)Адказаць
Мне не дастаткова і я ў сваёй працы надалей буду карыстацца карцейшымі перанакіраваньнямі. --Jauhienij 23:37, 9 жніўня 2011 (EEST)Адказаць
Дык патлумачце, якое дачыненьне тыя скароты маюць да Вікіпэдыі на беларускай мове? Акрамя таго, як іх разумець тым, хто рэдагуе беларускую Вікіпэдыю, але ня ведае ангельскай ці якой іншай мовы? --Red_Winged_Duck 00:03, 10 жніўня 2011 (EEST)Адказаць
Гэтыя скароты маюць дачыненьне да Вікіпэдыі ў тым пляне, што я яе актыўна рэдактар, і калі беларуская назва задужа доўгая для набору звычайнага накіда, то я карыстаюся скаротам. Што да такіх шаблёнаў як {{Накід:Мэдыцына}} альбо {{Накід:Хімія}}, то тут я звамі пагаджаюся, бо мне не замінае набраць «мэдыцына», у адрозьненьне ад «старажытнагрэцкая міталёгія». --Jauhienij 00:15, 10 жніўня 2011 (EEST)Адказаць
Дык чаму б не стварыць скарот на беларускай мове? І што ўсё ж рабіць тым, хто замежнымі мовамі не валодае? За зручнасьцю для сябе не забывайце пра зручнасьць для іншых. --Red_Winged_Duck 01:09, 10 жніўня 2011 (EEST)Адказаць
Той, хто замежнымі мовамі не валодае можа карыстацца камандай «старажытнагрэцкая міталёгія» — асноўнаю назвай старонкі шаблёна. Трэба разьмяжоўваць энцыкляпэдычныя зьвесткі артыкула і працоўныя каманды для шаблёнаў. Я не пішу артыкулаў на ангельскай мове. --Jauhienij 06:31, 10 жніўня 2011 (EEST)Адказаць
Я вам нагадаю, што статус адміністратара вам быў нададзены дзякуючы наяўным рэдактарам і замінаць нашае працы не ўваходзіць у вашыя абавязкі. Тое ж тычыцца і перашкодаў у дачыненьні да працы ўдзельніка Wizardist. Нагадаю вам пра правіла en:Wikipedia:Ignore all rules. --Jauhienij 00:33, 10 жніўня 2011 (EEST)Адказаць
Якія такія перашкоды? І да чаго тут наогул статус? Я цалкам маю права выказваць сваё меркаваньне як звычайны ўдзельнік. --Red_Winged_Duck 01:09, 10 жніўня 2011 (EEST)Адказаць
Гэтая заўвага калі не да вас асабіста, то ў дачыненьні да вашага калегі EugeneZelenko. Вы можаце азнаёміцца з сутнасьцю праблемы ва ўступе эсэ ўдзельніка Wizardist «Юзабіліці ў лякальных маштабах». Уласна не займаючыся праблемамі інтэрфэйсу, вы (маю на ўвазе вас разам з EugeneZelenko пры перавазе апошняга) замінаеце натуральнай працы па ўдасканаленьні тэхнічнай часткі Вікіпэдыі няўхільным патрабаваньнем перакладаць тэхнічныя парамэтры на беларускую мову, што з вашага боку можа мець форму хіба што пажаданьня. У дадзеным выпадку суб'ектам «зручнасьці для іншых» зьўляецеся толькі вы і ваш калега, а не працоўная супольнасьць, якая і павінна весьці рэй наперадзе за іншых, бо станоўчых уражаньняў ад марнаваньня часу на пераклад парамэтраў на беларускую мову цягам сваёй дзейнасьці я не заўважыў, толькі адмоўныя. --Jauhienij 06:31, 10 жніўня 2011 (EEST)Адказаць
Пераклад парамэтраў і назваў шаблёнаў патрэбны ў першую чаргу для таго, каб пры рэдагаваньні старонкі было адразу зразумела, што гэта за парамэтры і шаблёны, бо для рэдагаваньня Вікіпэдыі на беларускай мове павінна быць дастаткова гэтай самай беларускай мовы. --Red_Winged_Duck 12:41, 10 жніўня 2011 (EEST)Адказаць
На мой погляд, зьмешваць мовы там, дзе гэта ніяк не патрэбна — проста непрыгожа, не гаворачы пра тое, што мовы «ўзбагачаюцца» тэрмінамі накшталт «стаб».
Калі гутарка ідзе пра тэхнічную частку, дык гэты шаблён (і яму падобныя, і адпаведныя катэгорыі) і непатрэбны, канешне, калі сэрвэр інструмэнтаў працуе :-)
Мяркую, што варта часам спрабаваць разумець іншы бок замест абвінавачваньняў ва ўсіх сьмяротных грахах :-)
EugeneZelenko 16:45, 10 жніўня 2011 (EEST)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Antic-myth-stub».