Абмеркаваньне шаблёну:Удзельнік/З Ізраілю
Апошні каментар: 23 чэрвеня 2019, ад удзельніка Ліцьвін
Памылка ў назьве: варта перанесьці ў Удзельнік:Шаблёны/Удзельнік з Ізраілю. —zedlik 22:14, 6 студзеня 2009 (UTC)
- Вы адразу пазначайце чаму, тады менш пытаньняў будзе ўзьнікаць. --Ліцьвін 22:28, 6 студзеня 2009 (UTC)
- Добра, я падумаў, што гэта проста па недаглядзе. Прычына ў тым, што «з» перад «і» зьмякчаецца толькі ў выпадку ётаванасьці гэтага «і», то бок калі літара «і» перадаецца гукам [йі], то мяккасьць захоўваецца. Іначай «і» робіцца цьвёрдым і мяккасьць зьнікае. [йі] ў пераважнай большасьці выпадкаў (калі не ва ўсіх) узьнікае толькі пад націскам.
- Канкрэтна з гэтым прыкладам вымаўленьне будзе [з ызраілю], але ніяк не [зь йізраілю], бо націск падае не на «і». Яшчэ колькі прыкладаў: з Інтэрнэту [з ынтэрнэту], зь ім [зь йім], без імавернасьці [без ымавернасьці], бязь іх [бязь йіх]. Спадзяюся, зараз больш зразумела. —zedlik 22:44, 6 студзеня 2009 (UTC)
- Знайшоў больш дакладную фармулёўку: правапіс-2005, пункт 29: Заўвага А. Перад пачатковым ненаціскным і прыстаўны [й] не разьвіваецца, таму ў прыназоўніках перад ім з не памякчаецца: з ідэяй [з ыдэ´йай], без іголкі [б’эз ыго´лк’і], праз імглу [праз ымглу´], цераз ільды [ц’эраз ыл’ды´]. —zedlik 22:50, 6 студзеня 2009 (UTC)
Калі з Гомля, то і з Ізраіля? --Ліцьвін (гутаркі) 14:04, 23 чэрвеня 2019 (MSK)