Абмеркаваньне шаблёну:Правінцыі Кубы
У гішпанскіх назвах l перадаецца заўсёды як мяккае ль (у тарашкевіцы, гл. "Беларускі клясычны правапіс"). У шаблёне непасьлядоўнасьць: раз так, раз інакш (Вільля-Клара, Ізла-дэ-ла-Хувэнтуд). Прапаную выправіць--Vojt V 09:31, 12 лютага 2007 (UTC)
- Гішпанскае "ll" перадаецца на беларускую праз -льл(ё/і/ю/я)- і вымаўляецца, прыкладам як у словах зельля, вясельле, купальля; таму Вільля-Клара/Villa Clara. Гішпанскае "l" мяккае толькі ў канцы слова й пасьля літары "і" Фэроль/Ferrol, Калі/Cali. Калі прытрымлівацца парадаў новае граматыкі, трэба былоб перадаваць усе "ll" і "l" мяккімі, між тым, слоўнік НН раіць пісаць Лас-Вэгас (Las Vegas) а не Ляс-Вэгас, думаю што з той жа нагоды што і Ізла.--Andrei 13:58, 12 лютага 2007 (UTC)
- ОК, няма пытаньняў, калі абгрунтавана ўжываеце :) Ой, гэта ж колькі перанакіраваньняў прыдзецца рабіць! --Vojt V 14:27, 12 лютага 2007 (UTC)
Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Шаблён:Правінцыі Кубы»
Старонкі размоў — старонкі, дзе ўдзельнікі абмяркоўваюць, як зрабіць змест Вікіпэдыі лепш. На гэтай старонцы вы можаце пачаць новае абмеркаванне з іншымі ўдзельнікамі як палепшыць старонку Правінцыі Кубы.