Абмеркаваньне шаблёну:Гісторыя Беларусі
Давайце ўвогуле гербы прыбярэм. Надта ж усё спрэчна. —zedlik 23:54, 3 лістапада 2009 (UTC)
- Сапраўды, лепей іх прыбраць, бо наўрад ці атрымаецца дамовіцца. --Казімер Ляхновіч 00:07, 4 лістапада 2009 (UTC)
- Ёмаё было ж так цудоўна з блакітным фонам. Чаму тарашк. вікіпэдыйцаў так цягне да жахлівага дызайна? Давайце ў 'сучаснай гісторыі' паставім два герба: герб БНР і БССР. У найноўшай таксама два пагоню й сучасны. У чым праблемы? Давайце дамаўляцца --Jauhienij 05:06, 6 лістапада 2009 (UTC)
- Вось ёсьць аптымальны варыянт шаблёну з падразьдзеламі гісторыі краіны. Можа сп. Zedlik паспрабуе зрабіць адпаведную копію? --Jauhienij 05:09, 6 лістапада 2009 (UTC)
- Як на мой густ, то жоўта-блакітнае каляровае афармленьне, што гэтак выдатна пасуе ўкраінскай тэматыцы, для Беларусі будзе выглядаць ня надта дарэчным. У той жа час цяпераўні выгляд шаблёну таксама ня тое каб вельмі прыгожы й стылёвы, і асабіста ў мяне выклікае асацыяцыі з савецкай атрыбутыкай (жоўтыя літары на чырвоным транспараце), аднак, мяркую, што з гербамі будзе горай. Магчыма, ангельскі варыянт, сапраўды, у чымсьці лепшы, але тамака таксама ўзьнікаюць пэўныя афармленчыя праблемы, асабліва калі нейкі невялікі па памерах артыкул належыць да гісторыі розных краінаў. --Казімер Ляхновіч 13:44, 6 лістапада 2009 (UTC)
- Жоўта-блакітны дызайн быў ужо надта нахабнай копіяй украінскага шаблёну :) мне жоўта-чырвоны варыянт здаецца прымальным. Нам варта мець больш дэталізаваны шаблён, чым у ангельскай вікіпэдыі, мне здаецца - зьмястоўна гэты якраз добра. Яшчэ адзін плюс - што ён гарызантальны, таму яго можна і да невялікіх артыкулаў дадаваць.--Czalex 14:12, 6 лістапада 2009 (UTC)
- Трэба зрабіць аналяг ангельскага шаблёну. Цяперашні шаблён проста непрымальны. Аб якой зьмястоўнасьці можа ісьці гаворка, калі там больш паловы спасылак чырвоныя? Нам бы прынамсі асноўныя напісаць. А невялікія артыкулы мусяць дапісацца, будзе прынамсі стымул іх дапрацоўцы. --Jauhienij 14:59, 6 лістапада 2009 (UTC)
- А мне задецца, што добра, што вісяць чырвоныя спасылкі - будзе нагад удзельнікам праявіць ініцыятыву і напісаць адпаведныя неабходныя артыкулы. Якія артыкулы варта там павінны быць і ці павінны там быць артыкулы пра русыфікацыю і нац.адраджэньне - вось гэта іншае пытаньне--Czalex 15:54, 6 лістапада 2009 (UTC)
- Разьдзелы 'русіфікацыя' і 'нац. адраджэньне' адлюстроўваюць комплекс малое нацыі ў адміністрацыі тарашк. Вікі. Трэба падаць матэрыял сьцісла й па зьместу, без аднабаковых нац. фармулёвак. Ангельскі шаблён - ідэальна пасуе для гэтага. Пра русіфікацыю\паланізацыю можна напісаць у саміх артыкулах. --Jauhienij 15:07, 6 лістапада 2009 (UTC)
- Трэба зрабіць аналяг ангельскага шаблёну. Цяперашні шаблён проста непрымальны. Аб якой зьмястоўнасьці можа ісьці гаворка, калі там больш паловы спасылак чырвоныя? Нам бы прынамсі асноўныя напісаць. А невялікія артыкулы мусяць дапісацца, будзе прынамсі стымул іх дапрацоўцы. --Jauhienij 14:59, 6 лістапада 2009 (UTC)
- Жоўта-блакітны дызайн быў ужо надта нахабнай копіяй украінскага шаблёну :) мне жоўта-чырвоны варыянт здаецца прымальным. Нам варта мець больш дэталізаваны шаблён, чым у ангельскай вікіпэдыі, мне здаецца - зьмястоўна гэты якраз добра. Яшчэ адзін плюс - што ён гарызантальны, таму яго можна і да невялікіх артыкулаў дадаваць.--Czalex 14:12, 6 лістапада 2009 (UTC)
- Як на мой густ, то жоўта-блакітнае каляровае афармленьне, што гэтак выдатна пасуе ўкраінскай тэматыцы, для Беларусі будзе выглядаць ня надта дарэчным. У той жа час цяпераўні выгляд шаблёну таксама ня тое каб вельмі прыгожы й стылёвы, і асабіста ў мяне выклікае асацыяцыі з савецкай атрыбутыкай (жоўтыя літары на чырвоным транспараце), аднак, мяркую, што з гербамі будзе горай. Магчыма, ангельскі варыянт, сапраўды, у чымсьці лепшы, але тамака таксама ўзьнікаюць пэўныя афармленчыя праблемы, асабліва калі нейкі невялікі па памерах артыкул належыць да гісторыі розных краінаў. --Казімер Ляхновіч 13:44, 6 лістапада 2009 (UTC)
- Дык у тым і справа, што калі ў нас разрэз у часе, то трэба ставіць усе гербы. Але што атрымаецца? Сучаснасьць — 2 гербы, у наўноўшым часе — у БНР свой герб, у Сярэдняй Літвы — свой, у БССР — прынамсі 2 варыянты, у ЛітБел напэўна таксама нешта было. А зьверху ў сярэднявеччы ўвогуле пуста будзе. Няўжо гэта будзе лепей існага варыянту? Магчыма, мы размаўляем пра розныя рэчы, але пакуль я не ўяўляю, якім чынам размясьціць там гербы ўсіх згаданых дзяржаўных утварэньняў, каб гэта яшчэ і глядзелася добра. Зрабіце эскіз, абмяркуем. Існыя колеры шаблёну мне ня вельмі істотныя, зазначу толькі што колер для шаблёнаў Беларусі ({{Колер|Беларусь}} — #d0e1e0) выбіралі абмеркаваньнем суполкі, таму калі ў вас ёсьць прапановы яго зьмяніць — калі ласка, давайце абмяркоўваць. Мне, напрыклад, таксама ня вельмі даспадобы фіялетавыя адценьні шаблёнаў, але на мой погляд вінаваціць іх аўтараў у адсутнасьці густу проста бессэнсоўна, бо ідэалу густу проста не існуе. Наконт самой арганізацыі на маю думку таксама будзе лепей гарызантальны блёк, пераважна па прычынах таго, калі пэўны артыкул тычычча гісторыі некалькіх краінаў. Што да прыбіраньня рэчаў кшталту русіфікацыі, то ў мяне асабіста пярэчаньняў няма, таму што таксама не зусім разумею, навошта яно там.
- А ўвогуле я папрасіў бы вас устрымацца ад камэнтароў пра густы і перавагі іншых удзельнікаў, давайце абмяркоўваць зьмест, а не асобаў, бо гэта ні да чаго добрага не вядзе. —zedlik 23:21, 6 лістапада 2009 (UTC)
Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Шаблён:Гісторыя Беларусі»
Старонкі размоў — старонкі, дзе ўдзельнікі абмяркоўваюць, як зрабіць змест Вікіпэдыі лепш. На гэтай старонцы вы можаце пачаць новае абмеркаванне з іншымі ўдзельнікамі як палепшыць старонку Гісторыя Беларусі.