Абмеркаваньне шаблёну:Барысаўскі раён
Даты скасаваньняў
рэдагавацьПоўная абракадабра ў кнізе Гарады і вёскі Беларусі (том 8, кніга 1 і 2) з датамі скасаваньняў сельсаветаў Менскай вобласьці. Існуе рашэньне, якое сьцьвярджае, што зьмены адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу адбыліся 30.10.2009. Пры гэтым ГВБ сьцьвярджае, што сельсаветы Барысаўскага раёну былі скасаваны 8.2.2010; Валожынскага — Бабровіцкі (да 30.12.2009), Забрэскі, Падбярэскі і Сугваздаўскі (да 30.10.2009); Вялейскага — Жарскі (да 8.2.2010), Сьцешыцкі (з 8.2.2010); Дзяржынскі — Ляхавіцкі (да 2009), Старынкаўскі (да 2009), Негарэльскі (да 2009); Клецкі — вёскі Арэшніца (з 8.2.2010), Драбаўшчына (з 8.2.2010), Чаша (з 8.2.2010); Крупскі — Выдрыцкі (да 30.12.2009), Дакудаўскі (да 30.12.2009), Дзянісавіцкі (да 30.12.2009), Халопеніцкі (з 30.12.2009) і Янаўшчынскі (да 30.12.2009). Што тутака рабіць? У рашэньні гаворыцца пра тое, што раённыя саветы павінны разгледзець ва ўсталяваным парадку пытаньні пра ліквідацыю сельсаветаў. Можа таму і розныя даты. --Ліцьвін (гутаркі) 00:57, 28 ліпеня 2012 (FET)
- Магчыма, што яшчэ справа ў п. 54: «Настоящее решение вступает в силу после его официального опубликования». --Red_Winged_Duck 12:09, 28 ліпеня 2012 (FET)
- Як я разумею, рашэньне ўступае ў сілу за 30.10.2009, г.зн. дата апублікаваньня не зьяўляецца датай скасаваньня. Ды і дзіўна, што, напрыклад, Забрэскі с/с, Падбярэскі с/с і г.д. скасаваны адразу — ужо 30.10.2009, а Бабровіцкі с/с таго ж раёну чагосьці толькі праз два месяцы. І дзіўна, што для апублікаваньня некаторым раёнам спатрэбілася тры месяцы. Ды і рашэньне думаю было апублікавана адразу цалкам, г.зн. што ня можа быць столькі розных датаў. У рашэньні гаворыцца пра тое, што раённыя саветы павінны разгледзець ва ўсталяваным парадку пытаньні пра ліквідацыю сельсаветаў. Можна выказаць здагадку, што раённыя саветы вырашаюць, калі скасаваць сельсаветы, але тады дзіўна выглядае, што ўжо некаторыя сельсаветы былі скасаваны 30.10.2009 і гэтаму супярэчыць п. 54. --Ліцьвін (гутаркі) 12:39, 28 ліпеня 2012 (FET)
- Цікавая інфармацыя ўверсе рашэньня: «Дакумэнт абноўлены ў лютым 2010 году». Атрымліваецца, што, магчыма, 8 лютага і былі ўнесены нейкія зьмяненьні ў рашэньне. Але вось адкуль дата 30.12.2009 незразумела. Таму, думаю, трэба кіравацца ГВБ, а калі ў ёй ня згадваецца — рашэньнем. --Ліцьвін (гутаркі) 21:10, 1 жніўня 2012 (FET)