Абмеркаваньне шаблёну:Асобы эпохі Асьветніцтва паводле краінаў
прапаную падзяліць па тагачасных краінах, а не па сучасных - было б больш слушна --Rasa 22:25, 20 лістапада 2009 (UTC)
- А ЗША перанесьці ў Брытанскія калёніі? Будзе, наадварот, лухта і блытаніна. Хіба толькі Беларусь на ВКЛ зьмяніць. Ды й Польшча і Ўкраіна павінны быць разьмежаваныя. --Jauhienij 22:27, 20 лістапада 2009 (UTC)
- Ну фактычна асобы, згаданыя ў тым пункце, былі аднагодкамі ўтварэньня ЗША. Па мне дык Беларусі-ВКЛ гэта больш за ўсё і тычыцца. —zedlik 03:28, 21 лістапада 2009 (UTC)
- Я кажу акурат датычна Беларусі, а не ЗША. Замест "ЗША" можна напісаць як "Брытанскія калёніі ў Паўн.Амэрыцы і ЗША". Дзяліць дзеячоў Рэчы Паспалітай паміж Польшчай, Украінай, Беларусьсю - скрайне ненавукова, а таму прапаную аб'яднаць. Чаму Храптовіч, які жыў у Варшаве адносіцца да Беларусі? Чаму Komisja Edukacji Narodowej аднесена да Беларусі, а дзеячы таго пэрыяду (Калантай, Сташыц), што працавалі над нашай агульнай канстытуцыяй - да Польшчы? Таму, паўтаруся, размяжоўваць трэба па тагачасных краінах. Іначай прафанацыя --Rasa 13:15, 22 лістапада 2009 (UTC)
- Агульная канстытуцыя? Вы аб чым? 3 траўня? Гэта прафанацыя. Гэта амаль цалкам польская рэч. --Jauhienij 15:31, 22 лістапада 2009 (UTC)
- Шаблён адлюстроўвае выбітных асобаў эпохі Асьветніцтва па прыналежнасьці да сучаных рэспублік. Калі вы лічыце, што я пазначыў асобу ў няслушнай групе, рэдагуйце сьмела. --Jauhienij 15:34, 22 лістапада 2009 (UTC)
- Дарэчы, я гэтаксама ня надта разумею падзел асобаў паміж Польшчай і Беларусьсю — чаму, напрыклад, ураджэнец ВКЛ Ю. У. Нямцэвіч і вял. князь літоўскі С. А. Панятоўскі аднесеныя выключна да Польшчы? --Казімер Ляхновіч 17:29, 22 лістапада 2009 (UTC)
- Я разумею, што як не размяжоўвай - усё роўна па бальному, але сэнс у тым, каб адлюстраваць пэрсаналіі эпохі Асьветніцтва ў далучэньні да сучасных краінаў. Калі б у шаблёне Навігацыйная табліца было магчыма задасьці парамэтр, кшталту groupnstyle*, то я б зьмяніў колер групаў Польшча, Беларусь і Украіна на нейкі іншы, каб паказаць тое, што яны знаходзіліся ў агульнае дзяржаве. Я супраць аб'яднаньня нават па Польшчы і ВКЛ, бо Польшча гэта і Кіеўшчына, а украінская культура вельмі розьніцца з польскай. --Jauhienij 18:05, 22 лістапада 2009 (UTC)
- Выбачце, можа прагучыць груба. Расьцягваньне дзеячоў па дзяржавах, што ўзьніклі пазьней - ненавукова, гэта дылетанцтва. Няхай руская культура Рэчы Паспалітай мела свае рысы, але гэта не дае падстаў пісаць "Украіна". А тым больш спрабаваць падзяліць непадзельнае - каталікоў ВкЛ, якіх цягнуць сабе і палякі, і летувісы, і беларусы. Навошта ствараць праблему на пустым месцы? Станіслаў Аўгуст Панятоўскі і Марцін Пачобут-Адляніцкі мала нават чым адрозьніваюцца, каб так груба іх расстаўляць па краінах, якія ўзьнікнуць праз больш як 100 гадоў. --Rasa 23:18, 22 лістапада 2009 (UTC)
- Я разумею, што як не размяжоўвай - усё роўна па бальному, але сэнс у тым, каб адлюстраваць пэрсаналіі эпохі Асьветніцтва ў далучэньні да сучасных краінаў. Калі б у шаблёне Навігацыйная табліца было магчыма задасьці парамэтр, кшталту groupnstyle*, то я б зьмяніў колер групаў Польшча, Беларусь і Украіна на нейкі іншы, каб паказаць тое, што яны знаходзіліся ў агульнае дзяржаве. Я супраць аб'яднаньня нават па Польшчы і ВКЛ, бо Польшча гэта і Кіеўшчына, а украінская культура вельмі розьніцца з польскай. --Jauhienij 18:05, 22 лістапада 2009 (UTC)
- Агульная канстытуцыя? Вы аб чым? 3 траўня? Гэта прафанацыя. Гэта амаль цалкам польская рэч. --Jauhienij 15:31, 22 лістапада 2009 (UTC)
- Я кажу акурат датычна Беларусі, а не ЗША. Замест "ЗША" можна напісаць як "Брытанскія калёніі ў Паўн.Амэрыцы і ЗША". Дзяліць дзеячоў Рэчы Паспалітай паміж Польшчай, Украінай, Беларусьсю - скрайне ненавукова, а таму прапаную аб'яднаць. Чаму Храптовіч, які жыў у Варшаве адносіцца да Беларусі? Чаму Komisja Edukacji Narodowej аднесена да Беларусі, а дзеячы таго пэрыяду (Калантай, Сташыц), што працавалі над нашай агульнай канстытуцыяй - да Польшчы? Таму, паўтаруся, размяжоўваць трэба па тагачасных краінах. Іначай прафанацыя --Rasa 13:15, 22 лістапада 2009 (UTC)
- Ну фактычна асобы, згаданыя ў тым пункце, былі аднагодкамі ўтварэньня ЗША. Па мне дык Беларусі-ВКЛ гэта больш за ўсё і тычыцца. —zedlik 03:28, 21 лістапада 2009 (UTC)
Дарэчы, пэрсаналіі браў адсюль. Калі ёсьць зьвесткі, што культурная дзейнасьць Панятоўскага тычыцца болей Беларусі чымся Польшчы, калі ласка, прыводзьце іх. --Jauhienij 18:20, 22 лістапада 2009 (UTC)
- Вы можаце паспрабаваць зрабіць праўкі. --Jauhienij 04:59, 23 лістапада 2009 (UTC)
Перанос
рэдагавацьЦі магчыма зрабіць рэдагаваньні ў шаблёну пасьля пераносу? --Jauhienij 05:17, 26 лістапада 2009 (UTC)
Стыль
рэдагавацьСпадар User:Jauhienij, чым вас не задаволіў новы стыль? Wizardist г +у 16:10, 25 сьнежня 2009 (UTC)
- Непрапарцыянальнымі водступамі зьлеваруч і зправаруч. --Jauhienij 16:18, 25 сьнежня 2009 (UTC)
- Ага, а між тым яшчэ скасавалі зьмяншэньне памераў і замены | на · ... Зграбней шаблён ад гэтага ня стаў. Wizardist г +у 16:20, 25 сьнежня 2009 (UTC)