Абмеркаваньне шаблёну:Асоба

Апошні каментар: 12 гадоў таму, ад удзельніка Renessaince у тэме Запыт на стварэньне

Назва катэгорыі рэдагаваць

Пэрсаналіі альбо асобы (выбітныя асобы)? Глядзіце таксама Катэгорыя:Выбітныя асобы. --EugeneZelenko 14:53, 23 верасьня 2007 (UTC)

Я паглядзеў у беларускую пікіпедыю. Там зроблена так як зараз у нашай вікіпэдыі. Калі Вы лічыце лепш зрабіць па-іншаму, то рабіце. --Ліцьвін 18:40, 23 верасьня 2007 (UTC)
У расейскай Вікіпэдыі гістарычна катэгорыі назваліся Пэрсаналіі, у нас — Выбітныя асобы. На мой погляд, пажаданая нейкая пасьлядоўнасьць (асобы альбо выбітныя асобы па альфабэце). --EugeneZelenko 15:47, 23 верасьня 2007 (UTC)

Адлюстроўваецца парамэтар Месца сьмерці ў артыкуле Алесь Міцкевіч. --Ліцьвін 17:28, 30 сьнежня 2008 (UTC)

Была памылка ў шаблёне, і гэты парамэтар адлюстроўваўся ва ўсіх артыкулах. Зараз усё добра. —zedlik 17:53, 30 сьнежня 2008 (UTC)

Ці магу я прасіць каго з адмыслоўцаў стварыць шаблён "Шляхціч"? - па прыкладу таго, што выкарыстоўваецца тут: http://pl.wikipedia.org/wiki/Albrecht_Stanis%C5%82aw_Radziwi%C5%82%C5%82 --Rasa 12:20, 14 чэрвеня 2009 (UTC)

Зрабіў: Шаблён:Шляхціч. Калі ёсьць які-небудзь прыклад рэальнай асобы, думаю, будзе файна дадаць яго ў шаблён у якасьці ўзору. —zedlik 14:01, 14 чэрвеня 2009 (UTC)
Дзякую! Яшчэ такая просьба - можаце дадаць туды пасады? (бо яны ж старостамі былі, ваяводамі, гд.) і так, каб не 2 пасады, а болей. Апошняе датычаць таксама шаблёну Шаблён:Палітык - чалавек некалькі важных пасад займаў, а ў цяперашнім шаблёне ўпісаць можна толькі 2 зь іх. --Rasa 20:10, 14 чэрвеня 2009 (UTC)
Прыклад тут --Rasa 20:36, 14 чэрвеня 2009 (UTC)
Дадаў па 6 пасадаў і ў {{Шляхціч}}, і ў {{Палітык}}. Напэўна, цяпер пасадаў мусіць хапіць. Калі ж раптам ня хопіць ці заўважыце дзе яшчэ якую недакладнасьць — паведамляйце, калі ласка! —zedlik 01:43, 15 чэрвеня 2009 (UTC)
Мяркуючы па прыкладзе Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька» 6 пасадаў, відаць, недастаткова для шляхцічаў :) Зара зраблю 8.
Для лічбы «IX» у фразе «IX Ардынат» ёсьць адмысловае поле «Пасьлядоўнасьць пасады», толькі трэба там падтрымку рымскіх лічбаў зрабіць. І для гербоў напэўна таксама. —zedlik 14:47, 15 чэрвеня 2009 (UTC)

З пасадамі мо лепш зрабіць, каб у парамэтар асноўнага шаблёну «пасады» можна было ўключаць {{Пасада}}, напрыклад, тады тэарэтычна яго можна будзе ўключаць туды бясконцую колькасьць разоў. --Red_Winged_Duck 14:54, 15 чэрвеня 2009 (UTC)

О, дарэчы добрая праванова! Адзіная праблема ў тым, што ў розных шаблёнаў розная разьметка, таму ўнівэрсальнага шаблёну для пасады зрабіць пакуль немагчыма, таму трэба, напэўна, ствараць свае падшаблёны для кожнага шаблёну. —zedlik 15:24, 15 чэрвеня 2009 (UTC)

Месца пахаваньня рэдагаваць

Хацеў бы пачуць думкі, ці мае сэнс дадаць ў шаблён "Асоба" (і інш.) радок "Месца пахаваньня". Часам такая інфармацыя можа быць вельмі карыснай і цікавай (асабліва, што да беларускіх дзеячоў), але ёй увагі надзяляецца мала. Як хто лічыць? --Rasa 10:39, 2 лютага 2010 (UTC)

Мяркую, што лепш гэта пазначаць у самім артыкуле, а не ў шаблёне. --Red_Winged_Duck 11:02, 2 лютага 2010 (UTC)
А чаму? Зразумейце інтэнцыю - не хачу спрачацца, хачу абмеркаваць. Проста ў шаблоне інфармацыя сістэматызавана падаецца... --Rasa 11:16, 2 лютага 2010 (UTC)
Як мне здаецца, дык дастаткова і месца сьмерці ў шаблёне. Мы ж не пазначаем дакладнае месца нараджэньня (раддом або іншае), таму калі месца пахаваньня ўяляе нейкую цікавасьць, варта дадаць пра яго інфармацыю ў сам артыкул. --Red_Winged_Duck 12:03, 2 лютага 2010 (UTC)
Ну "раддом" тут зусім не рэлевантнае параўнаньне. Магілы - гэта месцы памяці, часам нац.узроўню. А вось у Беларусі неяк мала гэтаму увагі надзяляецца. Проста можа настаў час сістэматызаваць інфармацыю? (а найлепшая сістэматызацыя - у шаблонах). Можа, як вырыянт больш падрабязна распісваць "месца сьмерці"? Ня ведаю, адным словам. --Rasa 12:46, 2 лютага 2010 (UTC)
Дарэчы часам сапраўды цікава даведацца, тым больш, што месца сьмерці можа не супадаць зь месцам пахаваньня. У любым разе, я ня бачу нічога кепскага ні ў згаданьні гэтага факту ў артыкуле, ні ў пазначэньні праз шаблён. —zedlik 00:44, 3 лютага 2010 (UTC)

Запыт на стварэньне рэдагаваць

Вельмі блага, што мы жывем без шаблёну {{Спартовец}}. —Renessaince 12:24, 24 чэрвеня 2011 (EEST)Адказаць

Цяпер — не. Але, напэўна, яму не хапае яшчэ палёў. — Wizardist г 14:33, 3 жніўня 2012 (FET)
Вярнуцца да старонкі «Асоба».