Абмеркаваньне катэгорыі:Фараоны

Ці не варта перанесьці гэтую катэгорыю ў Катэгорыя:Фараоны і фараонкі, у тым жа стылі, што й сьпевакі і сьпявачкі, мастакі і мастачкі, акторы і акторкі? --Dymitr 21:03, 16 сакавіка 2014 (FET)

А ў якіх слоўніках ёсьць такое слова? --Red_Winged_Duck 21:09, 16 сакавіка 2014 (FET)
Асабіста я падобнай назвы ("фараонкі") ніколі не сустракаў. Але пры ўмове, што гэта дапушчальна, варта лепей параўноўваць з катэгорыямі "каралі" і "каралевы" (гэта дзьве асобныя (пад)катэгорыі), напрыклад: Катэгорыя:Каралі Вялікабрытаніі і Катэгорыя:Каралевы Вялікабрытаніі.--Lesnas ättling (гутаркі) 21:22, 16 сакавіка 2014 (FET)
Цікава што каралева Вікторыя патрапіла ў катэгорыю Катэгорыя:Каралі Вялікабрытаніі, што зь ёй рабіць? --Dymitr 21:36, 16 сакавіка 2014 (FET)
Бачыў выкарыстаньне слова «фараонкі» на Радыё Свабода [тут], а таксама ў эсэ Ўладзіслава Гарбацкага «Аб фэмінізацыі беларускай мовы». --Dymitr 21:31, 16 сакавіка 2014 (FET)
Магчыма гэта і дапушчальна — тут я асабліва не спрачаюся. Але найчасьцей усё ж сустракаецца "царыцы Эгіпту" (напрыклад, Нэфэртыці). Калі браць Вікіпэдыю, дык нават у прасунутых у пытаньні раўнапраўя плоцей швэдаў, я ня здолеў адшукаць фэмінізаваную форму слова "фараон". Тая ж Нэфэртыці ўваходзіць у катэгорыю "жаночыя рэгенты". А Вікторыю — у Катэгорыя:Каралевы Вялікабрытаніі. --Lesnas ättling (гутаркі) 22:38, 16 сакавіка 2014 (FET)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Катэгорыя:Фараоны»

Пачаць абмеркаваньне
Вярнуцца да старонкі «Фараоны».