Абмеркаваньне катэгорыі:Сьціск зьвестак

Дадзеныя ці зьвесткі? --EugeneZelenko 14:32, 5 кастрычніка 2008 (UTC)

Зьвесткі (па-расейску: сведения), дадзеныя (па-расейску: данные). Па мне, больш падыходзіць апошняе. --Ліцьвін 14:53, 5 кастрычніка 2008 (UTC)
На маю думку, тут паралеляў з расейскай мовай лепей не праводзіць. Я сам раней схіляўся да дадзеных, але ёсьць адзін вельмі файны слоўнік "Расійска-беларускі слоўнік матэматычных тэрмінаў і тэрміналагічных словазлучэнняў" / "Матэматычная энцыклапедыя" / Гал. рэд. В.Бернік. - Мн.: Тэхналогія, 2001 [1], дзе шмат якія паняткі мне вельмі падабаюцца (там нават Ойлер ёсьць), дык вось, там — зьвесткі, хаця спачатку я таксама ўспрымаў гэта крытычна. Зь іншага боку, калі ёсьць беларускі адпаведнік, які пры гэтым зьяўляецца нармальным (можна параўнаць, напрыклад, з гартачом альбо сетказаслонай), то чаму б яго не выкарыстоўваць. Мяркую, што дапушчальныя абодва варыянты, але я ўсё больш схіляюся таксама да зьвестак. Яшчэ пара спасылак: Абмеркаваньне:Тып дадзеных, Абмеркаваньне MediaWiki:Data. --zedlik 17:23, 5 кастрычніка 2008 (UTC)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Катэгорыя:Сьціск зьвестак»

Пачаць абмеркаваньне
Вярнуцца да старонкі «Сьціск зьвестак».