Абмеркаваньне катэгорыі:Славутасьці
Прапаную перайменаваць катэгорыю і ейныя даччыныя ў Катэгорыя:Славутасьці. Усё-ткі больш ёмкае слова ды і праект з адпаведнай назвай у нас створаны. --Jauhienij 14:31, 31 студзеня 2012 (FET)
- Падтрымліваю. —zedlik 18:22, 31 студзеня 2012 (FET)
- У мяне ёсьць сумневы. На жаль, ня маю дастаткова слоўнікаў, каб іх пазбыцца. Паспрабую патлумачыць сваю пазыцыю: на slounik.org для слова славутасць / славутасьць прыводзіцца толькі адзіны расейскі адпаведнік — известность (Байкоў-Некрашэвіч), тым часам у слоўніку Булыкі з дапамогаю славутасьці перакладаюцца расейскія знаменитость — праз коску з выдатнасьцю, а таксама достопримечательность — праз коску з кропкай (!) з выдатнай мясьцінай. Выглядае неяк заблытана. Ідзем далей, у ТСБМ Крапівы ёсьць артыкулы славуты і славутасць. Цытую першы зь іх:
СЛАВУТЫ, -ая, -ае.
|
||
- Другі:
СЛАВУТАСЦЬ, -і, ж,
|
||
- Здаецца, апошні прыклад нібыта пасуе, але можа варта яшчэ ў якіх слоўніках паглядзець? --Казімер Ляхновіч 00:24, 1 лютага 2012 (FET)
- У слоўніку Фасмэра таксама достопрімечательності няма. Выкажу гіпотэзу, што слова адносна новае, таму і ў часы Байкова-Некрашэвіча яго магло ня быць. Зь іншых слоўнікаў:
- БРС Грабчыкава: славутасць — 1. знаменітость; ізвестность; 2. (о месте, предмете) достопрімечательность.
- РБС Крапівы: достопрімечательн//ость — славутасць, -ці ж; выдатнасць -ці ж, выдатная мясціна; ~ості города — выдатныя мясціны горада, славутасці горада, выдатнасці горада.
- Тут, як мне здаецца, асноўная праблема ў тым, што ў нас няма трапнага адпаведніка для достопрімечательность / sight / place of interest. Усе прыведзеныя — усё неяк ня тое, як на мой густ. —zedlik 01:47, 1 лютага 2012 (FET)
- Дзякуй за дадатковыя слоўнікавыя зьвесткі. Мне вось «славутасьці» суб'ектыўна гучалі горш за «выдатныя мясьціны» ў значэньні достопрімечательности / die Sehenswürdigkeiten, але слоўнікі сьведчаць пра пераважнасьць менавіту «славутасьцяў». Цяпер перанос выглядае цалкам абгрунтаваным. Цікава, дарэчы, у ангельскай sight і place of interest гэта поўныя сынонімы і чаму адпаведны праект назвалі «Wiki Loves Monuments»? Тым часам у нас, атрымліваецца, ўсё гэта будзе перакладацца як «славутасьці». --Казімер Ляхновіч 02:45, 1 лютага 2012 (FET)
- Мне, па вялікім рахунку, ня так істотна, як будзе называцца катэгорыя; проста паглядзеў у гісторыі, хто яе стварыў, і падумаў, што варта адказаць :) Але маё меркаваньне тут хутчэй «ня супраць, калі будзе лепшы варыянт». Таму калі дамовіліся на «Славутасьці», то файна, але на ніводным варыянце настойваць ня буду.
- Наконт Wiki Loves Monumens, магу памыляцца, але, здаецца, недзе чытаў, што гэта няўдалая назва і пазьней у праект былі ўключаныя і аб’екты, якія не зьяўляюцца манумэнтамі, але назву зьмяняць ужо ня сталі. А з артыкула w:Monument вынікае, што monument — гэта хутчэй гістарычны архітэктурны помнік, а place of interest ужо, атрымліваецца, і зьяўляецца славутасьцю / выдатнай мясьцінай. —zedlik 03:29, 1 лютага 2012 (FET)
- Рэч у тым, што еалі абярэм «Славутасьць», то паўстае пытаньне да артыкулаў пра НП, дзе адпаведная сэкцыя мае назву «Выдатныя мясьціны». Таму я спрабую вызначыцца, ці ёсьць паміж гэтымі варыянтамі нейкія сэнсавыя адрозьненьні (то бок, напрыклад, «славутнасьці» — гэта як напісалі ніжэй — і помнікі, і імпрэзы, а «выдатныя мясьціны» — толькі помнікі). Пра «Вікі кахае помнікі» (даслоўны пераклад, што ні скажы гучыць даволі экзатычна =)) — цікава, відаць, так усё і было. Трохі суцішае, што нават у ангельскай мове з гэтым паняцьцем няма адназначнасьці. --Казімер Ляхновіч 13:57, 1 лютага 2012 (FET)
- Дзякуй за дадатковыя слоўнікавыя зьвесткі. Мне вось «славутасьці» суб'ектыўна гучалі горш за «выдатныя мясьціны» ў значэньні достопрімечательности / die Sehenswürdigkeiten, але слоўнікі сьведчаць пра пераважнасьць менавіту «славутасьцяў». Цяпер перанос выглядае цалкам абгрунтаваным. Цікава, дарэчы, у ангельскай sight і place of interest гэта поўныя сынонімы і чаму адпаведны праект назвалі «Wiki Loves Monuments»? Тым часам у нас, атрымліваецца, ўсё гэта будзе перакладацца як «славутасьці». --Казімер Ляхновіч 02:45, 1 лютага 2012 (FET)
- У слоўніку Фасмэра таксама достопрімечательності няма. Выкажу гіпотэзу, што слова адносна новае, таму і ў часы Байкова-Некрашэвіча яго магло ня быць. Зь іншых слоўнікаў:
- Я таксама ня вызначыўся, як лепш. Калі даслоўна перакласьці нямецкае Sehenswürdigkeiten (як і швэдзкае Sevärdheter), атрымаем «тое, што варта паглядзець» (тлустым выдзяліў агульны корань). Заўважу толькі, што калі гаворка йдзе, напрыклад аб якім–то фэсьце (напрыклад, Вэнэцыянскім карнавале) — гэта ня можа быць мясьцінай — толькі славутасьцю. Але ў германскіх мовах гэта ўжо будзе хутчэй «Sehenswerte Veranstaltung»--Lesnas ättling 12:50, 1 лютага 2012 (FET)
- Дзякуй за цікавыя назіраньні з германскіх моваў (праўда, вывучаў толькі нямецкую, але не перастаю дзівіцца падабенству паміж імі). У нашым выпадку мне б не хацелася з абраньнем толькі «славутасьці» ўвесьці дадатковую аманімію і такім чынам зьбядніць беларускую мову. --Казімер Ляхновіч 13:57, 1 лютага 2012 (FET)
- Не, я ж не казаў што ТРЭБА выкарыстоўваць толькі «славутасьці» :) Дарэчы, маю яшчэ прапанову: чаму б не назваць, напрыклад «Мясьціны, вартыя ўвагі/агляду», альбо «мясьціны, якія варта пабачыць»?--Lesnas ättling 22:45, 1 лютага 2012 (FET)
- Дзякуй за цікавыя назіраньні з германскіх моваў (праўда, вывучаў толькі нямецкую, але не перастаю дзівіцца падабенству паміж імі). У нашым выпадку мне б не хацелася з абраньнем толькі «славутасьці» ўвесьці дадатковую аманімію і такім чынам зьбядніць беларускую мову. --Казімер Ляхновіч 13:57, 1 лютага 2012 (FET)
Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Катэгорыя:Славутасьці»
Старонкі размоў — старонкі, дзе ўдзельнікі абмяркоўваюць, як зрабіць змест Вікіпэдыі лепш. На гэтай старонцы вы можаце пачаць новае абмеркаванне з іншымі ўдзельнікамі як палепшыць старонку Славутасьці.