Абмеркаваньне катэгорыі:Населеныя пункты БССР, якія страцілі статус райцэнтру

Прапаную пераназваць у Райцэнтры БССР. Бо паколькі БССР няма, то яны ўсе былыя. Хто дапаможа пераназваць і выправіць ботам? --Rasa 14:14, 14 сьнежня 2009 (UTC)

Вы не зразумелі сэнсу катэгорыі. :) Тут зьмешчаныя населеныя пункты, якія некалі былі райцэнтрамі, а потым, напрыклад, перайшлі ў іншы раён. Напрыклад, раней быў Грэскі раён, а потым ён перайшоў у Слуцкі раён як Грэскі сельсавет. Wizardist г 14:38, 14 сьнежня 2009 (UTC)
Ведаеце, я гэтую катэгорыю калісьці стварыў. Таму сэнс яе стварэньня разумею добра. І ён быў менавіта такі, як вы кажаце. Але цяпер я прапаную адмовіцца ад гэтай класіфікацыі, і даць метку на кожны без выключэньня райцэнтар БССР.--Rasa 17:48, 14 сьнежня 2009 (UTC)
Мяркую варта аднак трымаць катэгорыю для раённых цэнтраў, якія гублялі свой статус. Толькі назва павінна быць больш зразумела. Bocianski 19:22, 14 сьнежня 2009 (UTC)
Можа, «Населеныя пункты БССР, якія страцілі статус райцэнтра»? Толькі задоўга. Ці так: «Населеныя пункты БССР з страчаным статусам райцэнтра»? Згодны, што катэгорыю варта пераназваць, толькі трэба дамовіцца наконт назвы. Без праблемаў магу робатам усё зрабіць. Фармулёўка пра «былыя» сапраўды крыху некарэктная. —zedlik 22:03, 14 сьнежня 2009 (UTC)
То тады, калі няма пярэчаньняў, прашу зрабіць ботам наступнае: "Былыя райцэнтры БССР" замяніць на дзьве катэгорыі - «Населеныя пункты БССР, якія страцілі статус райцэнтра» і "райцэнтры БССР" (другая будзе прымяняцца да ўсіх райцэнтраў). Дзякуй! --Rasa 14:42, 15 сьнежня 2009 (UTC)
Просты, гатовы да дзейнасьці робат не ведае, якаю старонку дзе дадаць. Можна толькі зьмяніць ў ўсіх артыкулах у катэгорыі тэкст, які азначае гэтую катэгорыю, на іншы - які рэпрэзэнтуе новую. Гэта проста. Так зьмяніў Рэпрэсіі ў ..., на Рэпрэсаваных у .... Патам трэба самастойна зьмяніць, дзе трэба, катэгорыю на яшчэ іншую. Справа канструкцыі катэгорыі аднак не цалкам проста. Маем напрыклад населеныя пункты, якія былі райцэнтрамі БССР і цяпер ляжаць у Польшчы. Трэба і аб гэтым падумаць. Bocianski 22:07, 15 сьнежня 2009 (UTC)
Не зразумеў, што Вы хочаце сказаць. Нельга так зрабіць, як я прапаную? Ці Вы супраць? Бо я не зразумеў.--Rasa 00:10, 16 сьнежня 2009 (UTC)
Паспрабую ўдакланіць. Супраць прапанаванага варыянту ніякіх пярэчаньняў няма, я яго таксама падтрымліваю. Тут тэхнічная справа: трэба вызначыць, якія канкрэтна населеныя пункты куды менавіта пераносіць. Ці правільна я разумею, што цяпер у катэгорыі Катэгорыя:Былыя райцэнтры БССР зьмешчаныя тыя і толькі тыя населеныя пункты, якія трэба перанесьці ў катэгорыю «Населеныя пункты БССР, якія страцілі статус райцэнтра»? Апроч гэтага ім таксама трэба дадаць катэгорыю «Райцэнтры БССР». Але ў катэгорыю «Райцэнтры БССР» таксама трэба ўключыць і населеныя пункты, якія зьяўляліся райцэнтрамі на момант канца існаваньня БССР — дык гэта якія населеныя пункты? Тобо ці існуе ўжо недзе катэгорыя, якая іх зьмяшчае? Ці можа нейкі сьпіс? Гэта ўсё трэба выключна для разьмеркаваньня артыкулаў па катэгорыях.
Дарэчы, я вось толькі што падумаў. Магчыма тасама будзе сэнс населеным пунктам, што страцілі статус райцэнтра, даваць не дзьве катэгорыі, а толькі катэгорыю пра страчаны статус, якую ўкласьці ў катэгорыю «Райцэнтры БССР» — так будзе лягічней, бо відавочным чынам населеныя пункты можна адразу падзяліць на тыя, што страцілі свой статус і тыя, што не (на момант канца існаваньня БССР). Атрымаем, што і першыя, і другія знаходзяцца ў катэгорыі «Райцэнтры БССР», толькі першыя — яшчэ ва ўкладзенай у яе падкатэгорыі «Населеныя пункты БССР, якія страцілі статус райцэнтра». —zedlik 00:52, 16 сьнежня 2009 (UTC)
Выдатна. Цалкам падтрымліваю Вашую апошнюю прапанову. Што да тых, нас.пунктаў, якія захавалі свой статус да канца БССР, то, думаю, там катэгорыю трэба будзе дадаваць уручную, паступова. --Rasa 13:41, 16 сьнежня 2009 (UTC)
Усё, зразумеў, дзякуй. Зараз пераназаву гэтую катэгорыю. —zedlik 00:22, 17 сьнежня 2009 (UTC)
Зрабіў, катэгорыя для зьмяшчэньня райцэнтраў на момант канца існаваньня БССР — Катэгорыя:Райцэнтры БССР. —zedlik 01:17, 17 сьнежня 2009 (UTC)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Катэгорыя:Населеныя пункты БССР, якія страцілі статус райцэнтру»

Пачаць абмеркаваньне
Вярнуцца да старонкі «Населеныя пункты БССР, якія страцілі статус райцэнтру».