Абмеркаваньне катэгорыі:Вусякі
Апошні каментар: 15 верасьня 2010, ад удзельніка Jim у тэме Катэгарызацыя
Катэгарызацыя
рэдагавацьЧакайце! Насякомыя ці ўсё ж казуркі/казюркі? --Taravyvan Adijene 15:12, 14 верасьня 2010 (UTC)
- Дарэчы, мы ўжо маем артыкул Вусякі. --Taravyvan Adijene 15:31, 14 верасьня 2010 (UTC)
- З гэтым усё складана. Ю. Пацюпа са спасылкай на В. Ластоўскага і Я. Станкевіча сьвярджае, што слушней, увогуле, гмыз. Разам з тым «вусяк» зьмяшчае сучасны батанічны слоўнік. --Казімер Ляхновіч 15:42, 14 верасьня 2010 (EEST)
Насекомые — вусякі́ (Ятусевіч А.І., Капліч В.М. Русско-белорусский словарь // Слоўнік зоапаразіталагічных тэрмінаў. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 292 с. — ISBN 5-343-01332-5)
Вусякі (лац. insecta - вусякі, лац. insecare - разразаць) — кл. з т. Arthropoda (чэлясаногія). Дарослыя В. маюць тры пары ног, цела падзелена на галаву, грудзі і чэраўца... і да т.п. (Ятусевіч А.І., Капліч В.М. Слоўнік зоапаразіталагічных тэрмінаў. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — С. 42. — ISBN 5-343-01332-5)
Дык чаму катэгорыя завецца іначай? --Taravyvan Adijene 00:45, 15 верасьня 2010 (EEST)
- Асабіста я катэгарычна супраць назвы «насякомыя», вусякі або гмыз мне ня надта прынцыпова. Калі ніхто ня супраць, мяркую, можна стварыць новую катэгорыю, а гэтую выдаліць. --Казімер Ляхновіч 01:05, 15 верасьня 2010 (EEST)
- Падтрымліваю перайменаваньне гэтай катэгорыі і падобных у назву адпаведную асноўнаму артыкулу. --Red_Winged_Duck 14:20, 15 верасьня 2010 (EEST)
- Далучаюся да спадара Red_Winged_Duck.--Jim 14:55, 15 верасьня 2010 (EEST)